9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Райнер Лінднер: «Узаемаадносіны застаюцца напружанымі»

Увечары 22 лістапада ў Менску пачне працу 10 нямецка-беларускі "Менскі форум". На цырымоніі адкрыцця чакаецца прысутнасць статс-міністра МЗС ФРГ Герната Эрлера (Gernot Erler).

Пачатак працы форума быў пакладзены ў лістападзе 1997 года. Заснавальнік і нязменны старшыня нямецкі палітолаг Райнер Лінднер (Rainer Lindner) задумаў яго як платформу для дыялогу палітыкаў, дыпламатаў, навукоўцаў з Беларусі, Нямеччыны і іншых дзяржаў Еўропы. Падставай для стварэння "Менскага форума" стала рэзкае пагаршэнне стасункаў паміж ЕЗ і Беларуссю, адзначае «Deutsche Welle».

У сваім звароце да ўдзельнікаў цяперашняй канферэнцыі Лінднер падкрэслівае, што падстава дзесяцігадовай даўнасці па-ранейшаму не страціла сваю актуальнасць: узаеміны паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем застаюцца напружанымі. У той самы час, з моманту заснавання форума мяжы ЕЗ наблізіліся да Беларусі ўшчыльную, а значыць, неабходнасць дыялогу толькі ўзрасла.

Тэма 10-га "Менскага форума" "Беларусь – еўрапейская нацыя ў працэсе пераменаў". У цэнтры дыскусіі з удзелам нямецкіх, еўрапейскіх і беларускіх палітыкаў, экспертаў, журналістаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый – трансфармацыйныя працэсы ўнутры краіны, а таксама стасункі Беларусі з суседзямі, у тым ліку – і з Расеяй.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць сем буйных палітычных фондаў Нямеччыны. Форум праходзіць пры падтрымцы амбасады ФРГ у Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках