6 траўня 2024, панядзелак, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім»: Нашы рахункі насамрэч арыштаваныя

2

Канцэрн «Белнафтахім» паставіўся да санкцый Мінфіна ЗША «з вялікім шкадаваннем» і прызнаўся, што яго рахункі насамрэч арыштаваныя.

«Мы не разумеем, чаму гэтыя санкцыі закранулі «Белнафтахім», калі мы не ажыццяўляем гаспадарчую дзейнасць, канцэрн з'яўляецца органам кіравання», – заявіў начальнік аддзела перапрацоўкі нафты канцэрна Уладзімір Сізоў, выступаючы 23 лістапада на Х Менскім форуме.

Па словах Сісова, санкцыі закранулі найперш прадстаўніцтвы канцэрна ў ЗША. «Яго рахункі насамрэч арыштаваныя», – пацвердзіў прадстаўнік «Белнафтахіма».

Нагадаем, 13 лістапада Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненні беларускага дзяржаўнага канцэрна "Белнафтахім". У прыватнасці, замарожаныя змешчаныя пад юрысдыкцыяй ЗША банкаўскія рахункі канцэрна і яго прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Украіне, Расеі і Кітаі, а таксама рахункі даччынай амерыканскай кампаніі "Белнафтахім Ю-Эс-Эй".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках