На мяжы затрыманыя расейскія футбольныя фанаты
8:34, — Грамадства
Дэпартацыя з Беларусі пагражае двум расейскім грамадзянам – футбольным фанатам з Маскоўскай вобласці.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, маладыя людзі былі затрыманыя памежнікамі 24 лістапада на падыходзе да "зялёнай" мяжы на тэрыторыі Берасцейскай вобласці. Расейцы растлумачылі, што пазапраўна перасекчы мяжу яны збіраліся з мэтай патрапіць у Прагу на матч Кубка УЕФА мясцовай "Спарты" з маскоўскім "Спартаком".
У аднаго з парушальнікаў мяжы пры сабе меўся толькі студэнцкі білет, у другога – вайсковы білет.
Цяпер асобы затрыманых правяраюцца па базах дадзеных праваахоўных органаў.





