15 снежня 2025, панядзелак, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі адважваюцца на пратэст

5
Прадпрымальнікі адважваюцца на пратэст

Суд Завадскога раёна Менска прысудзіў прадпрымальнікаў Алеся Таўстыку і Руслана Луцэнку да 7 і 10 сутак арышту адпаведна. Прадпрымальнікаў асудзілі за распаўсюджванне ўлётак з інфармацыяй пра мітынг, які павінен прайсці 10 снежня на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 актывіст апазіцыі Вячаслаў Сіўчык, суд над прадпрымальнікамі быў закрытым – на працэс не дапусцілі апазіцыйных палітыкаў і праваабаронцаў. Прадпрымальнікаў абвінавацілі ў парушэнні адміністрацыйнага артыкула «парушэнне правіл арганізацыі масавых мерапрыемстваў». Прысуд вынесла суддзя Алена Някрасава.

Алесь Таўстыка з'яўляецца заяўнікам акцыі прадпрымальнікаў, якая павінна прайсці 10 снежня на Кастрычніцкай плошчы Менска. Прадпрымальнікі маюць намер выказаць пратэст супраць указаў Аляксандра Лукашэнкі аб неабходнасці перарэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў у прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы, а таксама аб забароне наймання на працу людзей, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках