2 траўня 2024, Чацвер, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іларыёнаў: «У нас толькі пачатая кампанія супраць ворагаў»

Іларыёнаў: «У нас толькі пачатая кампанія супраць ворагаў»

Першай ахвярай рэпрэсій з боку расейскай улады можа стаць частка сілавой бюракратыі, якая з'яўляецца апорай цяперашняга рэжыму, заявіў былы дарадца прэзідэнта РФ па эканамічных пытаннях Андрэй Іларыёнаў.

"Цяпер даводзіцца казаць пра пачатак катастрофы", – сказаў Іларыёнаў на прэс-канферэнцыі ў чацвер. Перадвыбарную кампанію, якая завяршаецца, ён назваў падобнай на перадвыбарную кампанію 1937 года ў СССР, а таксама на перадвыбарную кампанію ў Рэйхстаг у 1933 гаду. Ён заявіў, што гэтыя кампаніі аб'ядноўвае адно – падчас гэтых кампаній ужываецца запалохванне, выкарыстанне масавага гвалту, фактычна тэрору, паведамляе ІА Собкор®ru. Іларыёнаў назваў актыўных прыхільнікаў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў асобе розных пракрамлёўскіх рухаў "статыстамі, якія не разумеюць, як і за чым іх выкарыстоўваюць і да чаго гэта прывядзе". Былы памочнік Пуціна адзначыў, што выбары, якія маюць адбыцца, з'яўляюцца найважнейшай падзеяй у гісторыі краіны. "Гэтая аперацыя нацэленая на тое, каб легітымізаваць цяперашнюю ўладу", – сказаў экс-дарадца.

Ён параўнаў кіруючую групоўку з групоўкай гарадской "шпаны". На думку Іларыёнава, грамадзянам у сітуацыі, калі ўлада захопленая бандытамі, трэба мінімізаваць кантакты з гэтай уладай і не ўдзельнічаць у яе справах. Іларыёнаў лічыць, што любыя спробы выкарыстаць гэты рэжым асуджаныя на правал. Паводле яго слоў, "грамадзяне не павінны ўдзельнічаць у загадзя несумленных выбарах", і што адзіны выхад – прыйсці на выбарчы ўчастак і забраць з сабою бюлетэнь.

Асноўнай рысай цяперашняга рэжыму Іларыёнаў назваў дэінстытуалізацыю дзяржавы. Сюды ён аднёс ліквідацыю самастойнага парламента, знікненне незалежных СМІ і незалежнасці губернатараў. Іларыёнаў упэўнены, што гэты працэс будзе працягвацца і надалей. Паводле яго слоў, відавочныя прыкметы абсалютызацыі ўлады, ператварэнне ўласнасці ў адносную, дэфармалізацыя працэдур у грамадстве.

Іларыёнаў адзначыў, што нягледзячы на ўсе заявы Пуціна пра стабільнасць вынікаў гэтых працэсаў стала няўстойлівасць, непрадказальнасць. "У нас толькі пачатая кампанія супраць ворагаў, – сказаў Іларыёнаў, – логіка рэжыму патрабуе ажыццяўлення рэпрэсій". Па словах Іларыёнава, гэтыя рэпрэсіі могуць закрануць у першую чаргу апазіцыю і бюракратыю, бо яны ўяўляюць пагрозу для цяперашняга рэжыму.

На такую магчымасць фактычна звярнуў увагу і Уладзімір Жарыхін, намеснік дырэктара інстытута краін СНД. Абмяркоўваючы на круглым стале тэму "ворагаў плану Пуціна", ён зазначыў яго адэптам, што "галоўнымі ворагамі "плану Пуціна" і самога Пуціна з'яўляюцца "не столькі тыя, хто адкрыта заяўляе пра варожасць, колькі тыя, хто застаючыся ўнутры сістэмы і запэўніваючы Пуціна ў сваёй адданасці і любові, тым не менш не спрыяе мадэрнізацыі краіны", піша "Русский Журнал". На думку выдання, "Единую Россию" ў агляднай будучыні могуць чакаць добра вядомыя камуністам партыйныя "чысткі". Пра гэта казаў ускосна і сам Пуцін, калі за кубачкам гарбаты растлумачыў краснаярскім працоўным, што да партыі "прымазваюцца ўсякія прайдзісветы", адзначае РЖ.

Пры гэтым Іларыёнаў лічыць, што такія меры не прывядуць да катастрофы ў эканоміцы. Ён прывёў у прыклад той факт, што за першыя 7 гадоў існавання нацысцкага рэжыму і ў цяперашняй Расеі ВУП вырас на 7%. "Наўрад ці варта чакаць эканамічнай катастрофы, яна будзе хутчэй звязаная з жыццём і бяспекай людзей", – сказаў ён.

З гістарычнага пункту гледжання, на думку Іларыёнава, цяперашні рэжым асуджаны. Ён сказаў, што рана ці позна цяперашняя сістэма ўлады паваліцца, аднак не вядома якой цаной. "Сыход такіх рэжымаў звычайна суправаджаецца ахвярамі", – сказаў былы дарадца прэзідэнта. "Для такіх рэжымаў няма іншых метадаў звяржэння акрамя сілавых", –адзначыў Іларыёнаў. На пытанне пра тое, якім чынам адбудзецца крушэнне рэжыму, якія метады будуць для гэтага выкарыстоўвацца, ён адказаў, што гэтае пытанне ўжо для іншай дыскусіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках