banner1 banner1 banner1

30.11.2007

Намеснік дзяржсакратара ЗША: Падтрымка Масквы можа мець для краін СНД наступствы

10:16, — Палітыка

У Мадрыдзе ўчора адкрылася 15-я нарада міністраў замежных спраў дзяржаў-удзельніц АБСЕ. Сустрэча праходзіць на фоне абвастрэння палемікі Масквы і Вашынгтона па пытаннях ДОВСЕ, ПРА і Косава. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў Федэральны закон "Аб прыпыненні Расейскай Федэрацыяй дзеяння Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДОВСЕ)".

Дыпламатычная крыніца «Независимой газеты» ў Мадрыдзе паведаміла, што на атмасферы мерапрыемства адбілася расейска-амерыканскае абвастрэнне, а таксама набліжэнне двух важных дат. 10 снежня генеральны сакратар ААН павінен атрымаць даклад «тройкі» міжнародных пасярэднікаў па Косаве. А 12 снежня Расея плануе прыпыніць выкананне сваіх абавязальніцтваў па Дамове аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДОВСЕ). АБСЕ не з'яўляецца пасярэднікам на перамовах па канчатковым статусе Косава. Затое ДОВСЕ – афіцыйная тэма абмеркаванняў на палях мадрыдскай сустрэчы. Зрэшты, паводле дадзеных нашай крыніцы, спробы амерыканскай дэлегацыі ўпэўніць Маскву адмовіцца ад увядзення мараторыя не прынясуць поспеху. Тым больш з улікам сур'ёзнага рознагалосся бакоў па асноўных пытаннях позвы.

Напярэдадні НМЗС кіраўнік амерыканскай дэлегацыі намеснік дзяржсакратара Нікалас Бернс заклікаў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна раскрыць крыніцу інфармацыі, на падставе якой расейскі лідэр абвінаваціў Вашынгтон ва ўмяшанні ў выбарчы працэс у Расеі. Нагадаем: Пуцін сказаў, што рашэнне Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ не пасылаць назіральнікаў на думскія выбары прынятае па рэкамендацыі Дзярждэпа. «Гэтае абвінавачванне абсалютна неабгрунтаванае і няпэўнае», – падкрэсліў Бернс. Дыпламат тут жа абвінаваціў Маскву ў спробах аслабіць АБСЕ – арганізацыю, якая з'яўляецца асноўным форумам па бяспецы і супрацоўніцтву на прасторы 56 краін. Бернс паабяцаў, што ЗША ні на міліметр не саступяць у абароне бюро, якое стала «адным з самых паспяховых прадпрыемстваў АБСЕ».

Масква, у сваю чаргу, разлічвае «на скарэйшую распрацоўку і ўзгадненне правіл дзейнасці БДІПЧ у галіне назірання за выбарчымі працэсамі». Свае погляды на тое, як гэта зрабіць, Расея, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан і Узбекістан выказалі ў прадстаўленым астатнім краінам – удзельніцам АБСЕ дакуменце «Базавыя прынцыпы арганізацыі назірання за агульнанацыянальнымі выбарамі па лініі БДІПЧ АБСЕ». Бернс, як паведамляе Associated Рress, папярэдзіў, што падтрымка Масквы можа мець для гэтых краін СНД некаторыя наступствы.

Напісаць каментар (0)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (8671)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (6012)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (5057)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4206)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4174)

3.10, 15:58, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (4027)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4022)

6.10, 14:56, — Палітыка

Большасць не хадзілі на «выбары» (3925)

1.10, 10:24, — Палітыка

Страх Лукашенко (3735)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3673)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: