9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: «Адмысловую ўвагу мы будзем надаваць сітуацыі ў Беларусі»

Новы польскі ўрад на чале з прэм'ерам Дональдам Тускам заяўляе, што Польшча па-ранейшаму мае намер надаваць адмысловую ўвагу сітуацыі ў Беларусі ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека.

«У Польшчы ёсць абгрунтаваныя прэтэнзіі на тое, каб узяць актыўны ўдзел у выпрацоўцы канцэпцыі знешняй палітыкі Еўрапейскага Звязу па дачыненні да сваіх усходніх суседзяў. Мы лічым, што пашырэнне сферы дэмакратыі, правоў чалавека, бяспекі і супрацоўніцтва ў гэтым кірунку будзе мець асноватворнае значэнне для нашай бяспекі і бяспекі ўсёй Еўропы. Таму асаблівую ўвагу мы будзем надаваць сітуацыі ў Беларусі і стасункам з Украінай і Расеяй», – цытуе Дональда Туска Расейская служба радыё «Свабода».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках