9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З абменнікаў зніклі еўра. Масава скупляецца валюта

12

З абменных пунктаў знікла еўра. У спробах набыць валюту, грамадзянам даводзіцца абыйсці не адзін абменнік, купляць валюту невялікімі (10-20 еўра) сумамі. У тых рэдкіх абменных пунктах, дзе еўра маецца ў наяўнасці, з’яўляюцца вялізныя чэргі.

Незалежныя эксперты тлумачаць падвышаны попыт на еўра ў беларусаў не столькі няўстойлівасцю курсу даляра, колькі агульнай нестабільнай сітуацыяй у краіне. Вялізнае адмоўнае сальда знешняга гандлю, пастаянны рост цэнаў на асноўныя прадукты і тавары, падаражанне камунальных плацяжоў, якое мае адбыцца з 2008 года рэзкае павелічэнне кошту расейскіх энерганосьбітаў выклікае ў большасці насельніцтва недавер да нацыянальнай валюты.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках