Канаплёва вывелі з складу Савета бяспекі
9:24, — Палітыка
Былога старшыню “палаты прадстаўнікоў” Уладзіміра Канаплёва вывелі з складу Савета бяспекі. Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў яшчэ 1 лістапада.
Падрабязнасці адстаўкі У.Канаплёва дагэтуль не выдаюць, адзначае “Белорусский партизан”.
У парламенцкіх колах гавораць, што іх былы шэф некалькі тыдняў таму вярнуўся ў Беларусь, спадзеючыся на асабістую аўдыенцыю з Лукашэкам. Але яна, судзячы па ўсім, так і не адбылася.





