9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Архібіскуп Кандрусевіч уступіць у пасаду на плошчы Свабоды

Больш як 300 святароў і свецкіх персон з Польшчы, Расеі, Украіны, Літвы, Італіі і Беларусі запрошаныя на цырымонію кананічнага ўступлення ў пасаду (інгрэс) мітрапаліта Менска-Магілёўскага архібіскупа Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча, паведаміў "Інтэрфаксу" настаяцель архікафедральнага сабора Святой Панны Марыі ў Менску ксёндз Антоній Клімантовіч.

"На ўрачыстую цырымонію кананічнага ўступлення ў пасаду мітрапаліта Т.Кандрусевіча павінны прыбыць каталіцкія біскупы з Польшчы, Літвы, Італіі, Украіны, Расеі, плануецца прыезд двух кардыналаў з Ватыкана. Усяго запрошаныя больш як 300 святароў і свецкіх асоб", – паведаміў ён.

Суразмоўца паведаміў, што "цырымонія ўступлення ў пасаду мітрапаліта пройдзе 10 лістапада а 11 гадзіне ў архікафедральным саборы на плошчы Свабоды ў Менску". Паводле яго слоў, "у сувязі з тым, што чакаецца вялікая колькасць госцяў і вернікаў, каля касцёла ўсталююць вялікі святлодыёдны экран, на якім можна будзе ўбачыць цырымонію".

Настаяцель архікафедральнага касцёла паведаміў, што "падрыхтоўка ўрачыстай цырымоніі ідзе ў вельмі напружаным тэмпе". "У храме ўжо ўсё гатовае. Цяпер еду на перамовы наконт усталявання святлодыёднага экрана", – сказаў ён.

У сваю чаргу адказны за СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў ксёндз Аляксандр Амяльчэня паведаміў "Інтэрфаксу", што "акрамя святароў з замежных краін на цырымонію ўступлення ў пасаду архібіскупа Т.Кандрусевіча запрошаныя прадстаўнікі ўсіх канфесій і рэлігій з Беларусі, а таксама прадстаўнікі дыпкорпуса, якія акрэдытаваныя ў рэспубліцы. "Натуральна, на цырымонію запрошаныя былы кіраўнік Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі, апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк, вышэйшае духавенства РКЦ у Беларусі", – паведаміў суразмоўца агенцтва.

Ксёндз А. Амяльчэня паведаміў, што 10 лістапада ў архікафедральным саборы мітрапаліт Менска-Магілёўскі архібіскуп Т.Кандрусевіч адслужыць літургію, прачытае пропаведзь. Падчас цырымоніі будзе зачытаны Указ Папы Рымскага Бенедыкта ХVI аб прызначэнні архібіскупа Т.Кандрусевіча на пасаду мітрапаліта.

Ксёндз А.Амяльчэня таксама паведаміў, што 8 лістапада а 11 гадзіне ў Менску мітрапаліт Т.Кандрусевіч дасць прэс-канферэнцыю.

Як раней паведамляў "Інтэрфакс", архібіскуп Т.Кандрусевіч у канцы верасня гэтага года ўказам Папы Рымскага быў прызначаны мітрапалітам Менска-Магілёўскім, да гэтага ён больш за 16 гадоў узначальваў каталіцкую кафедру ў Маскве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках