banner1 banner1 banner1

7.11.2007

Разгон антыбальшавіцкай акцыі ў Салігорску важная навіна фатаздымкі 5

19:47, — Палітыка

Разгон антыбальшавіцкай акцыі ў Салігорску

Беларусь – адзіная краіна ў сьвеце, якая афіцыйна сьвяткуе гадавіну крывавай кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Нават у Расеі гэтага сьвята ўжо няма. Болей таго, беларускія ўлады агрэсіўна абараняюць камуністычныя ідэялы. 7 лістапада на цэнтральнай плошчы Салігорску, калі да помніка Ўладзімеру Леніну падыходзіла дэлегацыя райвыканкаму, сямёра юнакоў апранулі на сябе саколкі з надпісам «Камунізм пад трыбунал», а таксама разгарнулі расьцяжку з такімі самымі словамі. Амаль адразу да ўдзельнікаў падбегла міліцыя.

Былі затрыманыя актывісты “Маладога Фронта” Іван і Ільля Шыла, а таксама Крысьціна Самойлава. Братам Шылам міліцыянты закруцілі рукі і трымалі ляжачымі на сьнезе пакуль не пад’ехала машына, Івану разьбілі нос.

Аднак моладзь, якую не затрымалі, прайшла да будынку салігорскай міліцыі, дзе каля помніку Фэліксу Дзяржынскаму ўсклалі вянок з калючага дроту на якім было напісана «Ахвярам палітычных рэпрэсіяў. 1917-1991. 1994-2007».

Тым часам, затрыманых адвезьлі ў пастарунак, дзе пратрымалі больш за дзьве гадзіны. Старшы сьледчы салігорскай пракуратуры паведаміў Івану, што супраць яго пачынаецца расьсьледаваньне па артыкуле 363 КК «Супраціў работнікам міліцыі», паведаміла “Наша Ніва”.

Нагадаем, што 4 верасьня Івана ўжо судзілі па крымінальным артыкуле за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Тады суд вынес хлопцу перасьцярогу.

Напісаць каментар (5)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (8594)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5995)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (5033)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4190)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4157)

3.10, 15:58, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (3993)

6.10, 14:56, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (3943)

7.10, 8:53, — Палітыка

Большасць не хадзілі на «выбары» (3901)

1.10, 10:24, — Палітыка

Страх Лукашенко (3706)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3657)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: