Бразілія ўвойдзе ў першую дзесятку вытворцаў нафты
2
12:54, — Эканоміка
Урад Бразіліі паведаміў, што нафтавыя запасы, знойдзеныя ля яе берагоў, могуць ператварыць краіну ў аднаго з найбуйнейшых вытворцаў нафты ў свеце.
Прадстаўнікі дзяржаўнай нафтавай кампаніі Petrobras лічаць, што радовішча Тупі ўтрымлівае ад 5 да 8 млрд. барэляў высакаякаснай нафты, паведамляе BBC.
На іх думку, гэтыя запасы параўнальныя з запасамі Венесуэлы і Саудаўскай Аравіі і могуць вывесці Бразілію ў першую дзесятку вытворцаў нафты.
Пасля гэтай заявы, якая была з запалам сустрэтая бразільскім урадам, курс акцый Petrobras рэзка вырас.
Радовішча Тупі ўтрымлівае так званую лёгкую нафту, якую прасцей здабываць і перапрацоўваць.
Некаторыя аналітыкі лічаць, што радовішча Тупі можа стаць альтэрнатыўнай крыніцай нафты для Злучаных Штатаў і дазволіць ім паменшыць сваю залежнасць ад Венесуэлы.





