banner1 banner1 banner1

1.12.2007

Райнэр Лінднэр: «Спадзяваньні на дэмакратызацыю Беларусі праз Расею былі памылковыя»

14:39, — Палітыка

Вядомы палітоляг Райнэр Лінднэр падчас онлайн-канфэрэнцыі на “Радыё Свабода” распавёў пра пазіцыю Нямеччыны адносна незалежнасьці Беларусі, гістарычную прыналежнасьць нашай краіны да “старой Эўропы” і падставы спадзявацца на лепшае ў будучыні.

— Адкажыце шчыра, якой для Вас ўяўляецца Беларусь: гістарычна эўрапэйскай краінай, якая на 200 гадоў трапіла пад уплыў усходняга суседа, ці тэрыторыяй, ў якой не магло і ня можа быць іншага варыянту, як быць і заставацца часткай гэтай самай усходняй і непрыязнай для Эўропы імпэрыі?

— У сваёй кнізе "Гісторыкі і ўлада", якая выйшла на беларускай мове ў 2003 годзе, я падрабязна пра гэта пісаў. Беларусь — адзін з геаграфічных цэнтраў Эўропы (Вы, пэўна, ведаеце,што шмат дзяржаў прэтэндуюць на гэта).

Гістарычна Беларусь належала да Сярэдняй Эўропы, як Польшча, Літва, Вялікае Княства Літоўскае. І сапраўды, толькі з канца 18 стагодзьдзя большасьць тэрыторыі апынулася пад уплывам Расеі.

Мы ведаем, што беларускія гарады мелі Магдэбурскае права, але былі і іншыя варыянты эўрапейскага ўплыву — рэлігійныя, культурныя і гэтак далей. З пункту гледжаньня гісторыі і культуры Беларусь, вядома — частка "старой Эўропы".

Вядома, сёньня гэтыя паняцьці такога значэньня ня маюць. У час глябалізацыі істотна, якія магчымасьці ў Беларусі ёсьць ў пляне энэргетычнага транзыту, што Беларусь выйграе пры гэтым. Думаю. што ў гэтым сэнсе Беларусь ёсьць вельмі важнай часткай эўрапейскай інфраструктуры энэргетычнай бясьпекі.

І таму пытаньне "Альбо з Расеяй, альбо з Эўропай" — для мяне гэтае пытаньне ўжо ня мае нейкага асаблівага значэньня. Я выступаю за незалежнасьць Беларусі ў дзяржаўным сэнсе, і за яе незалежнасьць на ўсясьветным рынку, у тым ліку і на рынку энэргетыкі.

— В чем на ваш взгляд главное отличие белорусов от украинцев, и главное отличие от русских (я имею ввиду ментально)?

— Ведаеце, я не прыхільнік культурна-сацыялягічных спэцыфікацыяў, я б сказаў, што гэта — самастойныя народы. Вядома, яны ўсе з пункту гледжаньня гісторыі — частка ўсходнеславянскага сьвету, але ўжо ідзе працэс дыфэрэнцыяцыі.

Украінцы, вядома, ужо ў канцы 19 стагодзьдзя мелі заўважальныя адрозьненьні ад Расеі, яны актыўна займаліся нацыянальным будаўніцтвам. У Беларусі гэта здарылася крыху пазьней. Першая гісторыя Беларусі была напісаная ў 1910 годзе, ва Ўкраіне першая гісторыя Ўкраіны — у канцы ХVIII стагодзьдзя.

Ёсьць нейкая розьніца, але з пункту гледжаньня разьвіцьця і украінцы, і беларусы былі народамі на ўскрайку імпэрыі. Таму ёсьць пэўны дэфіцыт элітаў. І гэты дэфіцыт, на мой погляд, у Беларусі і цяпер заўважальны.

Але, думаю, гадоў празь дзесяць, калі Беларусі як незалежнай дзяржаве будзе 25 гадоў, будзе бачна, якую важную ролю Беларусь адыгрывае ў Эўропе. Адрозьненьні ад расейцаў таксама нейкія, вядома, ёсьць, але я не хачу штучна канструяваць нейкія супярэчнасьці.

Вось таксама паміж французамі і немцамі ёсьць вялікія ці маленькія адрозьненьні. Французаў успрымаюць як больш адкрыты, жыцьцярадасны народ, а нас, немцаў, часам называюць сумнаватымі. Таму гэта больш пытаньне культуралёгіі, а не паліталёгіі.

— Наколькі рэальнай Вам бачыцца анэксія Беларусі Расеяй?

— Я б сказаў, што "саюзнай дзяржавы" насамрэч не існуе. Пасьля апошніх коштаў на газ эканамічныя ўзаемаадносіны зрабіліся больш рынкавымі. Мы назіраем камэрцыялізацыю расейскай зьнешняй палітыкі, і Беларусь зрабілася апошнім прыкладам.

Напэўна, ёсьць прывілеяваныя ўзаемаадносіны ў нейкіх галінах, але мы бачым, што нават для экспарту беларускіх прадуктаў ужо не існуе льготаў на расейскім рынку. Я думаю, што ўжо гадоў празь пяць гэта будуць узаемааадносіны паміж дзьвюма самастойнымі дзяржавамі, як, напрыклад, зь Нямеччынай альбо з Польшчай.

— Ці зразумела Эўропа, што лічыць расейскага прэзыдэнта Пуціна прыхільнікам дэмакратыі было трагічнай памылкай?

— Гэта тычыцца, у прынцыпе, палітыкі Нямеччыны. У апошні час у нас ідуць рознагалосьсі.

Нядаўна былы канцлер Шрэдэр назваў палітыку канцлера Мэркель у адносінах да Расеі "больш эмацыйнай" і зьвязанай зь біяграфіяй Мэркель, што яна жыла пад уплывам аўтарытарнай дзяржавы, і таму нэгатыўна ставіцца да Расеі. Гэтае выказваньне Шрэдэра вельмі жорстка было скрытыкаванае прадстаўнікамі ХДС. І я згодны з крытыкай, бо, сапраўды, так нельга ацэньваць Мэркель. Яна, у адрозьненьне ад Шрэдэра, імкнецца апэраваць больш аб’ектыўнымі катэгорыямі. У яе адносінах да Расеі прысутнічае і крытыка.

Апошнія падзеі ў Расеі, напрыклад, арышты апазыцыйных палітыкаў, пацьвярджаюць слушнасьць пазыцыі канцлера Мэркель. Я б сказаў, што называць Пуціна "чыстым дэмакратам" — гэта было, сапраўды, ня вельмі аб’ектыўна. Вядома, там ужо адыгрывалі ролю і нейкія асабістыя амбіцыі ці пэрспэктывы Шрэдэра пасьля зыходу з офісу. Гэта была ня самая сьветлая старонка нямецкай дыпляматыі.

— Лукашенко в интервью газете "Эль Паис" сказал, что "Европа не хочет диалога с Беларусью". Как бы Вы прокомментировали это? Считаете ли, что Лукашенко способен провести демократическую и экономическую трансформацию? Каковы перспективы белорусского политического режима и вообще политической сістемы в свете новых отношений между Беларусью и Россией?

— Шкада, што прэзыдэнт не прысутнічаў на Менскім форуме, можа быць, у наступным годзе? Запрашаю яго. Калі б ён прысутнічаў на нашых дыскусіях, ён бы пабачыў, што прадстаўнікі Эўрапейскага зьвязу, нямецкага бундэстагу, у тым ліку і статс-міністар, вельмі пазытыўна ацэньвалі магчымасьці для супрацоўніцтва зь Беларусьсю, калі б у бліжэйшы час зьмяніліся пэўныя палітычныя рамачныя ўмовы.

Дарэчы, на форуме мы з намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі спадаром Варанецкім і намесьнікам міністра энэргетыкі Таўпянцом, і намесьнікам міністра адукацыі абмеркавалі гэтыя пытаньні. І ад іх таксама былі станоўчыя сыгналы для супрацоўніцтва.

На мой погляд, пазыцыя, выказаная ў інтэрвію "Эль Паіс" крыху састарэлая. Магчыма, у бліжэйшы час палепшацца ўзаемаадносіны Эўрапейскага зьвязу і Беларусі.

— Вы кажаце пра ціхія сыгналы з боку Беларусі для супрацоўніцтва з эўрапейскімі структурамі. Які з гэтых ціхіх самы моцны?

— Па-першае, тыя людзі, якія летась не атрымалі беларускіх візаў для ўдзелу ў Менскім форуме, сёлета іх атрымалі і ўдзельнічалі ў працы форуму. Асабіста для мяне гэта было важным сыгналам. Скажам, дэпутат бундэстагу Бэк летась візы ня мела.

Ёсьць і іншыя сыгналы. Напрыклад, "Эўрапэйскі марш" і "Сацыяльны марш" хаця і прайшлі ў напружаных сытуацыях, але не былі разагнаныя міліцыяй. Гэта для нашых назіральнікаў зьяўляецца важнымі прыкметамі новага стылю, скажам так.

Плюс выступ намесьніка міністра замежных спраў спадара Варанецкага на канфэрэнцыі ў Брусэлі, словы пра гатоўнасьць да дыялёгу, якія раней так гучна не гучалі. Напрыклад, Дзень беларускай эканомікі ў Нямеччыне вельмі пасьпяхова прайшоў, плюс — Дні нямецкай эканомікі ў Беларусі. Ёсьць пэрспэктывы супрацоўніцтва ў розных галінах эканомікі.

Я думаю, самае галоўнае цяпер — ісьці далей на гэтым шляху. І на Менскім форуме было таксама збліжэньне — на розных ўзроўнях былі новыя акцэнты.

— У 2000 годзе ў Нямеччыну была запрошана вялікая група беларускім апазыцыянэраў. Адбыліся сустрэчы ў вярхах у Бундэстагу, з ключавымі палітыкамі і партыямі. Усе нямецкія палітыкі і дзяржаўныя дзеячы ў адзін голас заяўлялі, што "шлях Беларусі да дэмакратыі ляжыць праз Расею, якая на гэтым шляху прасунулася значна наперад". Маўляў, трэба Беларусі станавіцца часткай Расеі, і ўсё будзе добра.

Тыя з палітыкаў, якія пярэчылі немцам, адчулі вялікі псіхахалягічны ціск і незадаволенасьць нямцекіх прадстаўнікоў. Скажыце, калі ласка, ці захавалася гэтая канцэпцыя нямецкай палітыкі цяпер? Ці ФРГ зацікаўлена ў ліквідацыі беларускай дзяржавы шляхам уключэньня яе ў Расею?

— Дзякуй Богу, гэтыя часы мінулі. Цяпер пра гэта ўжо ніхто ня кажа, паколькі сама Расея разьвіваецца ў вельмі небясьпечным накірунку.

Напрыклад, вазьміце выказваньне галоўнага ідэоляга "Адзінай Расеі" Абдул-Хакіма Султыгава ў артыкуле пра "фэномэн нацыянальнага лідэра ў Расеі". Гэта не шараговы чалавек, а асоба вельмі ўплывовая ў партыі Пуціна. Ён кажа, што трэба стварыць новую пасаду нацыянальнага лідэра.

У апошнія месяцы мы ня ведаем, куды Расея насамрэч ідзе з пункту гледжаньня палітычнай культуры. Таму ніхто не чакае, што Беларусь дэмакратызуецца шляхам збліжэньня з Расеяй. Нямеччына выступае за незалежнасьць Беларусі, і, канешне, за адаптацыю Беларусі да стандартаў дэмакратыі Эўрапэйскага Зьвязу і АБСЭ, сябрам якога Беларусь зьяўляецца.

Даведка

Райнэр Лінднэр — палітоляг, гісторык, Старшыня нямецка-беларускага таварыства, прадстаўнік бэрлінскага фонду “Навука і палітыка”, старшыня Менскага форуму. Днямі адбыўся X Менскі форум — “Беларусь — эўрапейская нацыя ў працэсе пераменаў: ідэнтычнасьць і супрацоўніцтва ў сфэрах палітыкі, эканомікі, грамадзтва”, з удзелам нямецкіх і беларускіх палітыкаў і палітолягаў. Беларускі бок быў прадстаўлены як уладамі, гэтак і апазыцыяй.

Аўтар кнігі “Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі XIX—XX ст.” (1999 год, Мюнхэн, 2003 год, Менск: Бібліятэка часопісу «Беларускі Гістарычны Агляд»), пра якую аўтар рэцэнзіі ў “АРХЭ” пісаў гэтак: “Кнізе Райнэра Лінднэра наканавана доўгае жыцьцё. З выхадам нямецкага выданьня яго аўтар заняў месца аднаго з найбольш аўтарытэтных знаўцаў гісторыі Беларусі на Захадзе. Беларускае выданьне кнігі засьведчыла нашаму грамадзтву інтарэс заходніх гісторыкаў да беларускай мінуўшчыны. Можа, калісь і беларуская ўлада зразумее важнасьць альтруістычнай працы заходніх беларусістаў па рэкляме малавядомай усходнеэўрапейскай краіны і падтрымае яе і словам, і капейкай”.

Ацэньваючы вынікі апошняга, дзясятага Менскага Форуму, Райнэр Лінднэр у інтэрвію Свабодзе сказаў: “Гэты форум зьяўляецца прарывам у тым сэнсе, што і афіцыйныя, і апазыцыйныя прадстаўнікі дыскутавалі і абмяняліся думкамі. Для мяне гэта важна. Сытуацыя спэцыфічная — спаўняецца 10 гадоў рашэньню Эўразьвяза спыніць афіцыйныя ўзаемаадносіны з Беларусьсю на высокім узроўні. Цяпер мы назіраем пэўныя невялікія сыгналы з абодвух бакоў, каб і Беларусь, і Эўразьвяз шукалі магчымасьцяў для новага падыходу. Канешне, з пункту гледжаньня Эўразьвязу на падставе міжнародных стандартаў, якія павінны быць прыняты і Беларусьсю, паколькі Беларусь зьяўляецца сябрам ОБСЕ. Гэтыя ціхія сыгналы пачутыя. Будзем спадзявацца рабіць на гэтай падставе канкрэтныя сумесныя крокі”.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11645)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6807)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5305)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4898)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4290)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4224)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4144)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4067)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3816)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3352)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: