Зноў падманулі?
3
14:35, — Палітыка
Улады абяцалі правесці перамовы з прысутнымі прадпрымальнікамі, а пасля заканчэння мітынгу іх лідэраў затрымалі. Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97 Віктар Гарбачоў, Віктар Калей і Віктар Крываль затрыманыя і знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Менска. Там жа знаходзіцца затрыманы сёння намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.
Пасля заканчэння мітынгу прадпрымальнікаў да яго ўдзельнікаў на плошчу Незалежнасці выйшаў старшыня парламенцкай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Анатоль Паўловіч.
Ён прапанаваў прадпрымальнікам сустрэцца ў самыя блізкія дні і абмеркаваць сітуацыю. Ён таксама гарантаваў удзельнікам акцыі, што яны не будуць затрыманыя і змогуць удзельнічаць у гэтай сустрэчы.




