13 снежня 2025, Субота, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў прапанаваў Пуціну стаць прэм'ер-міністрам

9

Першы віцэ-прэм'ер урада і пераемнік Уладзіміра Пуціна на пасадзе прэзідэнта Дзмітрый Мядзведзеў папрасіў цяперашняга кіраўніка Крамля пасля выбараў прэзідэнта ўзначаліць урад РФ.

Зварот у запісы трансляваў канал "Вести-24". У такім звязку ў выпадку сыходу Мядзведзева з пасады прэзідэнта Пуцін аўтаматычна становіцца в.а. прэзідэнта, як ужо было ў 1999 годзе.

"Мала абраць новага прэзідэнта, не менш важна захаваць дзеяздольнасць каманды", – заявіў ён. Мядзведзеў, чытаючы па суфлёру, паведаміў: "Лічу прынцыпова важным для нашай краіны захаваць на найважнейшай пасадзе выканаўчай улады – пасадзе старшыні ўрада Расейскай Федэрацыі – Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна".

"Выяўляючы гатоўнасць балатавацца на пасаду прэзідэнта Расеі, звяртаюся да яго (Пуціна) з просьбай даць прынцыповую згоду ўзначаліць урад Расеі пасля абрання новага прэзідэнта нашай краіны", – дадаў Мядзведзеў.

Ён адзначыў, што для захавання пераемнасці цяперашняга курсу мала абраць новага прэзідэнта, які прытрымліваецца абранага Расеяй шляху. "Не менш важна захаваць дзеяздольнасць каманды, сфармаванай дзейным прэзідэнтам", – цытуе Мядзведзева "Інтэрфакс".

Ён нагадаў, што менавіта Пуцін узначаліў на парламенцкіх выбарах спіс найбуйнейшай партыі – "Адзінай Расеі", якая дамаглася "ўражлівай перамогі на выбарах у Дзяржаўную Думу". "Толькі ў такім складзе новая заканадаўчая і выканаўчая ўлады змогуць працаваць эфектыўна", – лічыць Мядзведзеў.

Пра магчымасць узначаліць урад сам Уладзімір Пуцін заявіў, выступаючы на з'ездзе "Адзінай Расеі".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках