banner1 banner1 banner1

11.12.2007

Па ўсёй краіне пратэставалі 30 тысяч прадпрымальнікаў 7

15:02, — Палітыка

На думку лідэраў прадпрымальніцкага руху ў акцыі пратэсту 10 снежня па ўсёй краіне ўзялі ўдзел каля 30 тысяч чалавек. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску заявілі Леў Марголін і Аляксандр Таўстыка.

Як паведаміў А.Таўстыка, 10 снежня было дасягнутае пагадненне ў тым, што лідэры прадпрымальніцкага руху правядуць кансультацыі з прадстаўнікамі ўрада і дэпутатамі «палаты прадстаўнікоў».

"Аднак, нягледзячы на тое, што старшыня камісіі «палаты прадстаўнікоў» Анатоль Паўловіч, які ў тым ліку займаецца і пытаннямі развіцця прадпрымальніцтва, заявіў, што ніякіх рэпрэсій у дачыненні арганізатараў акцыі не будзе, нашых людзей затрымалі. І я не выключаю, што 19 снежня – у дзень, калі прызначаныя перамовы, – проста няма каму будзе перагаворвацца. Усе нашы людзі будуць сядзець па турмах", – падкрэсліў Л.Марголін.

Нагадаем, у суд Цэнтральнага раёна сёння былі дастаўленыя восем затрыманых, у тым ліку лідэры прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў, Віктар Крываль, Віктар Калей і Аляксандр Цацура. Віктар Гарбачоў і Аляксандр Цацура ўжо прысуджаныя па фальшывых абвінавачваннях да 15 і 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Працэс над яшчэ адным прадпрымальнікам, Аляксандрам Макаевым, праходзіў у судзе Маскоўскага раёна, яго прысудзілі да 7 сутак арышту.

На прэс-канферэнцыі Леў Марголін заклікаў падтрымаць ініцыятыву у тым, каб 1 студзеня пачаць страйк пратэсту.

Нагадаем, рашэнне аб пачатку з 1 студзеня 30-дзённага страйку індывідуальных прадпрымальнікаў было прынятае па выніках кансультацый паміж прадстаўнікамі ініцыятывы "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" і рэспубліканскага кардынацыйнага савета прадпрымальнікаў, якія прайшлі ў Менску ўвечары 30 лістапада.

На думку Л.Марголіна, згодна з заканадаўствам прадпрымальнік мае права на 30-дзённы водпуск без выплаты падаткаў і аплаты арэндаванага месца. "Таму мы будзем прапаноўваць прадпрымальнікам напісаць заяву на водпуск і адпаведным чынам зарэгістраваць гэтую заяву ў органах выканаўчай улады", – сказаў Л.Марголін.

Напісаць каментар (7)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11313)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6604)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5138)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4802)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4236)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4143)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4095)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4008)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3750)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3271)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: