13 снежня 2025, Субота, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здзек

8

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Менска пачаўся працэс над намеснікам старшыні Партыі БНФ Віктарам Івашкевічам.

У залу суду палітыка, які пакутуе на блізарукасць, прывезлі без акуляраў. Высветлілася, што іх у Івашкевіча забралі міліцыянты Цэнтральнага РУУС.

Ноч палітык правёў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна. Сёння ў суд ён падаў два хадайніцтвы – аб прыцягненні да працэсу адваката і неабходнасці вярнуць яму акуляры.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 праваабаронца Уладзімір Лабковіч, спачатку суддзя Бычко адмовіўся прыняць хадайніцтва аб вяртанні акуляраў, сказаўшы «хай усе матэрыялы справы чытае адвакат». Але потым, пасля паўторнага патрабавання Івашкевіча, змушаны быў пагадзіцца. Міліцыянты паехалі ў РУУС за акулярами Івашкевіча, а самога палітыка пасадзілі ў так званы «стакан» – цесную камеру ў судзе.

Нагадаем, што ўчора Івашкевіча затрымалі на вуліцы Чырвонай у Менску. У гэты час на Кастрычніцкай плошчы праходзіў мітынг прадпрымальнікаў. Палітыка пазапраўна абвінавацілі ў здзяйсненні «дробнага хуліганства» і арыштавалі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках