13 снежня 2025, Субота, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барадзін: Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць Канстытуцыйны акт

5

Кіраўнікі Расеі і Беларусі падчас візіту ў Менск прэзідэнта РФ абмяркуюць пытанні, звязаныя з бюджэтам «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі на 2008 год, а таксама падрыхтоўкай Канстытуцыйнага акту.

Падчас двухбаковых перамоваў будуць абмяркоўвацца "бюджэт на 2008 год, знешняя палітыка, паліўна-энергетычны баланс, падрыхтоўка Канстытуцыйнага акту, а таксама ўвядзенне аплатнага сродку і іншыя пытанні", заявіў у сераду ў Маскве на прэс-канферэнцыі дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі Павел Барадзін.

Паводле яго слоў, найбольш важным з пытанняў у парадку дня візіту У.Пуціна ў Беларусь з'яўляюцца перамовы па падрыхтоўцы Канстытуцыйнага акту, які можа стаць Канстытуцыяй «саюзнай дзяржавы» ў пераходны перыяд, паведамляе «Інтэрфакс».

"Канстытуцыйны акт рыхтуецца не пад нейкага прэзідэнта, не пад асобу, а для нашых народаў", – сказаў ён.

"Еўрапейскі Звяз перапісаў Канстытуцыю Савецкага Саюза пад сябе, і мы таксама хочам перапісаць Канстытуцыю СССР пад Канстытуцыю «саюзнай дзяржавы»", – адзначыў П.Барадзін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках