5 траўня 2024, Нядзеля, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП жорстка збіў удзельнікаў акцыі «За незалежную Беларусь!» (ВІДЭА)

101
АМАП жорстка збіў удзельнікаў акцыі «За незалежную Беларусь!» (ВІДЭА)

(абноўленае) Больш за сотню супрацоўнікаў АМАПу і міліцыі былі кінутыя супраць удзельнікаў мірнай дэманстрацыі ў абарону незалежнасці Беларусі, якая прайшла 12 снежня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы. Акцыя была прымеркаваная да прыезду ў Менск Уладзіміра Пуціна.

Беларусы намерваліся выказаць пратэст стварэнню «саюзнай дзяржавы» з Расеяй. У выніку ў цэнтры горада былі наладжаныя сапраўдная «зачысткі». Людзей, якія выйшлі на плошчу пад нацыянальнымі і афіцыйнымі дзяржаўнымі сцягамі, жорстка збівалі.

Ужо да пачатку акцыі, а 18 гадзіне Кастрычніцкая плошча была ачэпленая супрацоўнікамі АМАПу. На плошчу выйшлі актывісты кампаніі «Джынс – за свабоду!», «Малады Фронт», Партыі БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) і простыя грамадзяне. Людзей сталі хапаць на падыходзе да плошчы, пры гэтым іх нахабна абшуквалі, прымушалі адкрываць заплечнікі і, калі знаходзілі ў іх нацыянальныя або еўрапейскія сцягі, тут жа канфіскоўвалі. Такім чынам на плошчу здолелі прайсці 200 дэманстрантаў.

Выцясняючы прысутных, амапаўцы груба піхалі і білі людзей, ішлі на іх ланцугом нібыта эсэсаўцы. Але дэманстранты ўстойліва вытрымлівалі націск, паднімалі еўрапейскія, бел-чырвона-белыя і нават дзяржаўныя чырвона-зялёныя сцягі і скандавалі «Жыве Беларусь!».

Выцесненыя з плошчы людзі не сыходзілі і зноў спрабавалі вярнуцца на Кастрычніцкую. Гэтаму ўсяляк заміналі сілы АМАПу, якія наладзілі сапраўднае варварства – у прысутных вырывалі сцягі, ламалі тронкі і тапталі бел-чырвона-белыя полкі. Тых, хто спрабаваў аказваць супраціў, жорстка збівалі – нагамі, кулакамі. Аднак супрацьстаянне працягвалася не менш як паўгадзіну: дэманстранты падыходзілі зноў і зноў, паднімалі апаганеныя сцягі і скандавалі «За незалежную Беларусь!» і «Жыве Беларусь!».

Удзельнікі акцыі дзерлі партрэты Пуціна і нараўне з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі паднялі афіцыйныя чырвона-зялёныя сцягі. АМАП, які на іх накінуўся, вырываў і таптаў у тым ліку і афіцыйныя штандары.

Журналісты прэс-цэнтра Хартыі’97 чулі, як амапаўцы размаўлялі паміж сабою: «Чаго мы як дзеці іх тут ганяем? Уламіць бы адзін раз як след і ўсе справы!». Журналісткам, якія паведамлялі па тэлефоне пра збіенне дэманстрантаў, амапаўцы ў «жарт» казалі: «Яшчэ і гвалтаваць будзем!».

Па стане на 18.30 людзей выцеснілі з Кастрычніцкай плошчы да цырка да ракі Свіслач. Дэманстранты разгарнулі расцяжку "Тут не Расея!" і працягвалі скандаваць "Жыве Беларусь!". На прыступках у раёне Купалаўскага сквера амапаўцам па рацыі паступіла каманда "У Свіслач!", і яны пачалі піхаць людзей проста з высокіх прыступак уніз, у сквер Янкі Купалы. Пры гэтым амапаўцам было пляваць, што ў натоўпе былі пажылыя людзі, жанчыны з дзецьмі.

Адначасова працягвалася жорсткае збіванне ўдзельнікаў акцыі. Больш за ўсё пацярпеў адзін з лідэраў «Маладога Фронту» Зміцер Хведарук. Пры падзенні ён ударыўся галавой аб асфальт, і амапаўцы прайшліся па ім нагамі (!). Удзельнікі акцыі неадкладна выклікалі «хуткую дапамогу» – Хведарука павезлі ў 9-ы шпіталь. Медыкі не выключаюць, што ў яго пераломы і страсенне мозгу.

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках