17 траўня 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закон аб інфарматызацыі паўплывае на працу Інтэрнэт-рэсурсаў

Кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў мяркуе, што прыняты закон можа паўплываць на дзейнасць Байнэту. У закон аб інфарматызацыі, які прыняла ў першым чытанні «палата прадстаўнікоў» уключаныя нормы, якія, на думку Міхаіла Пастухова, могуць закрануць дзейнасць беларускіх сайтаў.

“У законе ёсць такія паняцці, як “інфармацыйная сетка”, “інфармацыйны рэсурс”, інфармацыйная сістэма”... А у Інтэрнэце ўсе гэтыя паняцці маюць месца. Таму карыстальнікі Інтэрнэту, уладальнікі вэб-сайтаў, інфармацыйных парталаў павінны будуць падпарадкоўвацца палажэнням гэтага закону. Ва ўсялякім выпадку, у той частцы, якая тычыцца абароны інфармацыі ад недазволенага выкарыстання”, – заявіў Міхаіл Пастухоў у інтэрв'ю беларускай службе Радыё “Свабода”.

Па словах юрыста, журналістам, якія пішуць матэрыялы для інтэрнэту-рэсурсаў, варта звярнуць адмысловую ўвагу на закон, прыняты ў першым чытанні, паведамляе «Тэлеграф».

"Закон сапраўды не будзе рэгламентаваць дзейнасць журналістаў, СМІ. Але ён будзе рэгуляваць самае галоўнае – як карыстацца інфармацыяй, як распаўсюджваць інфармацыю. І якую інфармацыю! Таму журналісты, як працаўнікі інфармацыйнай сферы, павінны будуць улічваць палажэнні гэтага закона", – лічыць кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках