Дзіўны страйк
17
12:42, — Палітыка
Інфармацыйнае агенцтва “Інтэрфакс” сёння паведаміла, што індывідуальныя прадпрымальнікі і прадаўцы рынку на менскім стадыёне “Дынама” ў сераду праводзяць страйк. Агенцтва паведаміла, што на рынку на стадыёне “Дынама” працуюць толькі асобныя гандлёвыя кропкі, астатнія зачыненыя.
Прадпрымальнікі заяўляюць, што страйк праводзіцца ў знак пратэсту супраць указу прэзідэнта Беларусі, згодна з якім індывідуальныя прадпрымальнікі з 1 студзеня 2008 года могуць выкарыстоўваць у якасці наёмных працаўнікоў толькі блізкіх сваякоў. Прадпрымальнікі абяцаюць аднавіць працу у чацвер, паведамляе “Інтэрфакс”.
Прэс-цэнтр Хартыі’97 праверыў, ці адпавядае рэчаіснасці гэтая інфармацыя. У 12.30 на рынку на стадыёне “Дынама” працавалі тры чвэрці прадпрымальнікаў. Не працавала толькі адна чвэрць.
Лідэр грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка кажа, што прадпрымальнікі страйкуюць яшчэ на шэрагу менскіх рэчавых рынкаў – “Ждановічы”, “Зеркало”, “Паркинг”, “Червенскі”, “Атлантик”, “Уручье”, “Экспобел”, “Европа”, “Купалаўскі”, “Рыга”, а таксама на гарадзенскім рынку “Паўднёвы”. Спадзяемся, што там страйк падтрымалі больш масава.
Напісаць каментар (17)





