Барацьба за свабоду палітвязняў (Фота)
14:47, — Палітыка
Расцяжка з патрабаваннем вызваліць маладзёжнага лідэра Артура Фінькевіча з'явілася ў Менску. Актывісты кампаніі "Jeans – за свабоду!" замацавалі яе на чыгуначным мосце над вуліцай Дружнай.
Крымінальную справу супраць Фінькевіча перадалі ў Кастрычніцкі раённы суд Магілёва. Чакаецца, што судовае паседжанне пачнецца праз два тыдня пад старшынствам суддзі Крачыка.
Артура Фінькевіча абвінавачваюць у парушэнні рэжыму пад час адбыцьця пакарання на “хіміі” у магілёўскай спэцкамэндатуры. Ад 29 чэрвеня 2006 году ён адбывае пакаранне за палітычныя графіці. Сёлета ў снежні палітвязень мае выйсьці на волю.
Артур утрымліваецца ў следчым ізалятары і на суд яго прывязуць пад аховай. Калі яму заменяць адбыццё пакараньня на больш жорсткія ўмовы, то маладафронтавец можа апынуцца за кратамі тэрмінам да трох гадоў.






