banner1 banner1 banner1

21.12.2007

На «Нафтане» – перадпродажная падрыхтоўка?

12:22, — Палітыка

Шэраг беларускіх незалежных выданняў паведамілі пра тое, што кантрольныя пакеты акцый найбуйнейшых наваполацкіх прадпрыемстваў – "Нафтан" і "Палімір" – будуць у неўзабаве прададзеныя расейскай кампаніі "Лукойл".

Нагадаем, СМІ спасылаліся на інфармацыю, якая прагучала з вуснаў генеральнага дырэктара "Нафтана" Вячаслава Якушава на аператыўнай нарадзе 17 снежня. У прыватнасці, ён паведаміў пра тое, што неўзабаве нафтаперапрацоўчы завод будзе прададзены расейскай кампаніі "Лукойл". Разам з ім расейцы купляюць і размешчанае побач хімічнае прадпрыемства "Палімір".

Перадпродажная падрыхтоўка

«Нямецкая хваля» паспрабавала высветліць, наколькі гэтая інфармацыя адпавядае рэчаіснасці. Афіцыйныя асобы "Нафтана" пакуль адмаўляюцца ад любых каментараў. Аднак працаўнікі прадпрыемства гавораць, што такі паварот падзей цалкам магчымы.

Па словах працоўнага "Нафтана", які прасіў не называць яго прозвішча, тэрыторыя завода прыводзіцца ў парадак. Усё падфарбоўваецца, робіцца касметычны рамонт. Акрамя таго, відаць, што інвентарызацыя ідзе няпростая, штатная. "У апошнія паўгода-год былі заўважаныя прыкметы перадпродажнай падрыхтоўкі. Іх можна так патлумачыць. На будынках, на Кіпаўскіх будках ставяць інвентарныя нумары, чаго раней не рабілі", – сказаў суразмоўца.

Падвышаная цікавасць

Кампанія "Лукойл" даўно выказвае цікавасць да наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода. На яго базе ўжо дзейнічае сумеснае прадпрыемства "Лукойла" і "Нафтана" па вытворчасці масла і прысадак. Зарплата там, дарэчы, вышэйшая, чым на астатнім заводзе. Якімі будуць умовы працы ў выпадку змянення ўладальнікаў, на наваполацкім прадпрыемстве пакуль могуць толькі меркаваць.

"Што тычыцца сацыяльнага пакета, у Расеі, я ведаю, катыруецца "Сургутнефтегаз". У "Лукойла" рэпутацыя горшая ў дачыненні да простых працаўнікоў. Але як насамрэч?", – задаецца пытаннем працоўны "Нафтана".

Адзінае, у чым упэўненыя жыхары Наваполацку: у выпадку продажу "Нафтана" разам з ім прададуць і "Палімір". Бо суседняе хімічнае прадпрыемства выкарыстоўвае танную сыравіну, якая пастаўляецца з "Нафтана".

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (26309)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6165)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5257)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4454)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4051)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3914)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3825)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Россию уже ничто не спасет (3718)

25.08, 10:53, — У свеце

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3663)

27.08, 12:10, — Палітыка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3462)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: