banner1 banner1 banner1

21.12.2007

Нацбанк размясціў на сваіх манетах ваўкоў і пінгвінаў 8

16:50, — Грамадства

У рамках міжнароднай манетнай праграмы Нацыянальны банк Беларусі выпускае 21 снежня ў зварот адразу некалькі манет.

Срэбная манета «Ваўкі», наміналам 20 рублёў, прадстаўляе рэльефны малюнак галавы ваўка, у вачах «дробязнага» драпежніка – устаўкі з крышталя. На заднім плане адлюстраваны воўк, які стаіць на камні, а ўгары надпіс: «Ваўкі. Canis lupus». Манета адчаканеная тыражом 7 тыс. штук, паведамляе БелаПАН.

Яшчэ адна манета на ваўчыную тэму – «Воўк» – выпушчаная ў двух варыянтах: залатая з дыяментавымі ўстаўкамі, наміналам 50 рублёў, і срэбная з крыштальнымі ўстаўкамі, наміналам 20 рублёў.

На іх адлюстраваны воўк, наверсе надпіс: «Воўк Сanis lupus». Тыраж залатой манеты – 2 тыс. штук, срэбнай – 7 тысяч.

Акрамя таго, з'явілася срэбная манета «Міжнародны палярны год» наміналам 20 рублёў. У яе цэнтры эмблема Міжнароднага палярнага года. Ззаду: на фоне стылізаванай карты Антарктыкі — рэльефны малюнак двух пінгвінаў, выкананае з выкарыстаннем эмалі трох колераў: чорнага, белага і памаранчовага; злева надпіс: «Міжнародны палярны год»; справа – геаграфічныя каардынаты месца знаходжання беларускіх навукоўцаў-даследнікаў Антарктыды; унізе — малюнак ружы вятроў. Манета адчаканеная 10-тысяным тыражом.

У зварот таксама выйдуць залатыя і срэбныя манеты «Беларускі балет. 2007» наміналам 1 тыс. рублёў, 200, 10 і 20 рублёў.

Памятныя манеты, нагадвае Нацбанк, з'яўляюцца законным аплатным сродкам Беларусі, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без якіх-небудзь абмежаванняў.

Напісаць каментар (8)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Ці падтрымліваеце вы рашэнне Еўразвяза аб зняцці санкцыяў з Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў?

Результаты

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (6335)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5474)

7.10, 8:53, — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4448)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3938)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3889)

9.10, 12:55, — Палітыка

Мілінкевіч дамогся свайго: З Лукашэнкі знялі санкцыі (3871)

13.10, 14:40, — Палітыка

На самітах СНД і ЕўрАзЭС – два Лукашэнкі (Відэа) (3733)

10.10, 15:10, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3663)

8.10, 13:07, — Палітыка

Крызіс пастукаўся ў беларускія банкі (3354)

10.10, 16:38, — Эканоміка

Скончыў жыццё самагубствам дырэктар клуба «CUBA» (3213)

8.10, 15:35, — Здарэнне

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: