banner1 banner1 banner1

26.12.2007

Расея запусціла ракету з навігацыйнымі спадарожнікамі

8:20, — Палітыка

Ракета-носьбіт "Протон-М" з трыма навігацыйнымі спадарожнікамі "Гланасс-М" стартавала з касмадрома Байканур у Казахстане ў 22:32 па маскоўскім часе. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" з спасылкай на службу інфармацыі і грамадскіх сувязяў Касмічных войскаў.

Пазней навігацыйныя спадарожнікі былі паспяхова выведзеныя на калязямную арбіту. Апараты разам з разгонным блокам аддзяліліся ад трэцяй ступені ракеты-носьбіта. Прыкладна праз 3,5 гадзіны дзякуючы рухавікам разгоннага блока ўсе тры спадарожнікі плануецца даставіць на мэтавую арбіту.

У службе інфармацыі адзначылі, што дастаўка трох "Гланасс-М" на мэтавыя арбіты вышынёй 19,1 тысяч кіламетраў з нахілам 64,8 градусу завершыцца прыкладна ў 2:00 па Маскве, то бок, у ноч на сераду.

Пасля выхаду на арбіту з кожным спадарожнікам пройдуць сеансы сувязі, а пасля іх чакае серыя цыклічных выпрабаванняў па адпрацоўцы сістэмы кіравання, атрымання і перадачы сігналу. На гэтую працу можа запатрабавацца некалькі месяцаў.

Нагадаем, мэтай запуску з'яўляецца папаўненне арбітальнай групоўкі расейскай касмічнай навігацыйнай сістэмы ГЛАНАСС. Папярэдні запуск трох навігацыйных спадарожнікаў "Гланасс-М" быў ажыццёўлены 26 кастрычніка.

Касмічныя апараты "Гланасс-М" створаныя НВА прыкладнай механікі (Жэлезнагорск, Краснаярскі край). Яны адрозніваюцца ад спадарожнікаў папярэдняга пакалення "Гланасс" павялічаным з трох да сямі гадоў тэрмінам актыўнага існавання, а таксама падвышанай у 2,5 разы дакладнасцю навігацыйнага вызначэння дадзеных і іншымі ўдасканаленымі характарыстыкамі.

Гэта ўжо 23-і касмічны запуск, ажыццёўлены Расеяй у 2007 годзе, у тым ліку 19-ы выкананы з Байканура. Адзін з запускаў быў аварыйным – у верасні ракета "Протон-М", якая стартавала з Байканура, упала на 3-ай хвіліне палёту, быў страчаны японскі спадарожнік. У 2006 годзе Расея ажыццявіла 25 касмічных запускаў.

Глабальная навігацыйная спадарожнікавая сістэма ГЛАНАСС – "наш адказ" амерыканскай сістэме GPS, выкарыстоўваецца для забеспячэння навігацыйнай інфармацыяй і сігналамі дакладнага часу наземных, марскіх, авіяцыйных і касмічных спажыўцоў.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11313)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6604)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5138)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4802)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4236)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4143)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4095)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4008)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3750)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3271)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: