Святочны феерверк на свята Божага Нараджэння (Фота)
1- 26.12.2007, 10:14
У ноч на 25 снежня ў каталіцкіх храмах Беларусі прайшлі святочныя набажэнствы. У сталіцы апоўначы ўпершыню быў дадзены калядны феерверк.
Феерверк суправаджаў калядную Імшу, якая праходзіла ў Менскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.
З святам Божага Нараджэння беларускіх каталікоў павіншаваў архібіскуп, мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. "Сённяшняя ўрачыстасць гаворыць нам, што важна не тое, як і дзе нарадзіўся чалавек, а тое, як ён жыве, – адзначаецца ў віншаванні. – Збаўца прыйшоў на гэты свет у крайняй галечы, Яму не знайшлося нават месца ў заездзе. Аднак Хрыстус сваім жыццём паказаў, што вартасць чалавека вызначаюць каштоўнасці, якія ён вызнае і нясе ў сабе. У гэтым сэнсе Хрыстус пакінуў нам найлепшы прыклад для пераймання. ".
Святочныя калядныя мерапрыемствы прайшлі таксама ва ўсіх гарадах і шматлікіх вёсках Беларусі.









Фота tut.by