banner1 banner1 banner1

29.12.2007

Фідэль Кастра стаміўся чапляцца за ўладу 2

9:22, — У свеце

Прэзідэнт Кубы Фідэль Кастра другім разам за месяц абвясціў пра сваю магчымую адстаўку. У сваім лісце, зачытаным перад Нацыянальнай асамблеяй, кубінскі лідэр кажа, што ў мінулым ён «чапляўся за ўладу», але жыццё змяніла яго погляды.

Дэпутаты асамблеі пачулі прызнанне Фідэля ў тым, што ў мінулым ён быў "утапічным сацыялістам". Па словах прэзідэнта, гэта быў час, калі ён і яго паплечнікі лічылі, што насамрэч ведаюць, што трэба рабіць, і хацелі ўлады для рэалізацыі сваіх ідэй.

"Замежная прэса апошнімі днямі часта цытуе маю нядаўнюю фразу... што я не той чалавек, які чапляецца за ўладу. Магу дадаць, што я калісьці быў такім чалавекам з прычыны максімалізму маладосці і недахопу сумлення", – заявіў Фідэль.

"Што змяніла мяне? Само жыццё, праз больш поўнае разуменне думак (лідэра кубінскага руху за незалежнасць) Хасэ Марці і класікаў сацыялізму", – дадаў лідэр Кубы ў лісце, датаваным 27 снежня 2007 года.

Фідэль Кастра таксама заклікаў людзей падтрымаць свайго брата Раўля. "Неабходна працягваць наш марш, не спыняючыся ні на хвіліну. Я падніму сваю руку побач з вашымі, каб падтрымаць яго (Раўля Кастра)", – заявіў Фідэль.

Выбары Нацыянальнай асамблеі пройдуць 20 студзеня. На апошнім пасяджанні цяперашняга складу асамблеі Раўль Кастра сядзеў побач з пустым крэслам свайго хворага брата.

Як перадае з Гаваны карэспандэнт ВВС Майкл Вос, нягледзячы на тое, што Фідэль упершыню падтрымаў спробы брата пачаць у краіне нейкія рэформы, гутарак пра палітычныя перамены у аднапартыйнай сістэме на Кубе не чуваць.

На мінулым тыдні 81-гадовы прэзідэнт упершыню даў зразумець, што можа пакінуць сваю пасаду, напісаўшы, што яго доўг – даць дарогу маладым.

Фідэль Кастра кіруе Кубай з 1959 года. У 2006, калі прэзідэнту патрабавалася тэрміновая аперацыя, ён часова перадаў уладу свайму брату і з таго часу не з'яўляўся на публіцы.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12876)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (5654)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5345)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5247)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4880)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4329)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3988)

6.10, 15:25, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3878)

9.10, 13:23, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3849)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3814)

9.10, 12:55, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: