ПАРЕ і АБСЕ не прызналі выбары ў Расеі
3- 3.12.2007, 13:35
Назіральнікі ад ПАРЕ і АБСЕ заяўляюць, што выбары ў Дзярждуму не адпавядалі стандартам Еўропы – яны не былі свабоднымі.
"На нашу думку, дадзеныя выбары не змаглі адпавядаць шматлікім крытэрам выбараў, якія прынятыя ў Еўропе. Таму мы не можам назваць іх свабоднымі", – заявіў журналістам старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Ёран Леннмаркер
Правесці сур'ёзныя расследаванні ўсіх зваротаў з нагоды парушэнняў падчас парламенцкіх выбараў заклікаў расейскія ўлады Белы дом.
Назіральнікі ад ПАРЕ і АБСЕ заяўляюць, што выбары ў Дзярждуму не адпавядалі стандартам Еўропы – яны былі не свабоднымі, а кіраванымі. ЦВК адрэагаваў небывала рэзка: негатыўная ацэнка еўрапейскіх назіральнікаў з'яўляецца палітычнай замовай, абвясцілі журналістам. "Единая Россия", якая набрала больш як 64% галасоў, мякчэй, але таксама супраць: ставіць пад сумненне аб'ектыўнасць высноў назіральнікаў.
Старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Ёран Леннмаркер заявіў журналістам: "На нашу думку, дадзеныя выбары не змаглі адпавядаць шматлікім крытэрам выбараў, якія прынятыя ў Еўропе. Таму мы не можам назваць іх свабоднымі".
Кіраўнік місіі назіральнікаў ПАРЕ Люк ван дэр Брандэ паведаміў, што парламенцкія выбары ў Расеі "не былі справядлівымі". "У краіне адсутнічае рэальнае раздзяленне улады.. Гэта былі не выбары, а рэферэндум на карысць прэзідэнта... У якасці кіраўніка назіральнікаў ПАРЕ павінен адзначыць вялікую колькасць заклапочанасцяў, звязаных з развіццём дэмакратыі ў гэтай краіне", – заявіў ван дэр Брандэ. Ён працягнуў: "палітычная стабільнасць і развіццё павінны ісці ў нагу з працэсам і не зніжаць дэмакратыю, а ўзмацняць і ўмацоўваць яе".
"Калі РФ – кіраваная дэмакратыя, то гэтыя выбары былі кіраванымі", – падвёў вынік ван дэр Брандэ.
Раней віцэ-прэзідэнт парламенцкай асамблеі АБСЕ, сябар парламента Фінляндыі Кімма Кільюнен, які прысутнічаў у складзе назіральнікаў на парламенцкіх выбарах у Расеі, назваў гэтыя выбары нармальнымі, адзначыўшы некаторыя "нацыянальныя асаблівасці" і выказаўшы здзіўленне 99%-ым вынікам "Единой России" ў Чачэніі. Гэта была яго асабістая пазіцыя.
Правесці сур'ёзныя расследаванні ўсіх зваротаў з нагоды парушэнняў падчас парламенцкіх выбараў заклікаў расейскія ўлады Белы дом.
Незадаволеная выбарамі і расейская апазіцыя. Леанід Гозман, намеснік старшыні Саюза правых сілаў, які набраў 1% галасоў, паведаміў радыёстанцыі "Эхо Москвы", што СПС мае намер выдаць кнігу, у якой будуць апісаныя дапушчаныя парушэнні.
Паводле дадзеных ЦВК па выніках падліку амаль 98% галасоў, "Единая Россия" набірае 64,1%, КПРФ – 11,6%, ЛДПР – 8,2%, "Справедливая Россия" – 7,8%. У Дзярждуму праходзяць гэтыя чатыры партыі – толькі яны пераадолелі сяміадсоткавы бар'ер.
Назіральнікі ад СНД і ШАС, як заўсёды, нічога не зазначылі
У панядзелак назіральнікі СНД прызналі выбары ў Дзярждуму дэмакратычнымі, свабоднымі і празрыстымі і заклікалі іншых міжнародных назіральнікаў далучыцца да ацэнкі. "На выбарах у Расеі былі забяспечаныя неабходныя прававыя і арганізацыйныя ўмовы для адкрытага і свабоднага ўсенароднага галасавання, выключаныя якія-небудзь дыскрымінацыйныя абмежаванні", – заявіў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Маскве кіраўнік місіі Наўрыз Айдараў.
Айдараў падкрэсліў, што, на думку назіральнікаў ад СНД, выбары ў Дзярждуму РФ прайшлі "ва ўмовах высокай канкурэнтнасці і спаборнасці. Ён зазначыў, што, быў скасаваны парог яўкі выбаршчыкаў, аднак яўка расейцаў на выбарах была даволі высокай, што адбівае актыўную грамадзянскую пазіцыю расейскага электарату.
Задаволеныя выбарамі і назіральнікі ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), яны не знайшлі парушэнняў, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Маскве намеснік генеральнага сакратара ШАС Гао Юйшэнем. Паводле яго слоў, былі адзначаныя малаважныя тэхнічныя непаладкі, якія не паўплывалі на вынікі галасавання.
Выбары ў Дзярждуму "былі легітымнымі, свабоднымі, адкрытымі і адпавядалі патрабаванням закона РФ і міжнародным абавязальніцтвам", адзначыў намеснік генеральнага сакратара ШАС, які ўзначальвае місію назіральнікаў.
Ён паінфармаваў, што "місія ШАС наведала больш як 30 участкаў для галасавання і на трох з іх прысутнічала падчас падліку галасоў". Прадстаўнікі ад ШАС былі ўпершыню накіраваныя на выбары ў Дзярждуму. "Расейскі бок надаў нашай працы вялікую ўвагу і садзейнічанне", – падкрэсліў Юйшэнем.
"З дня існавання ШАС, арганізацыя ўжо накіроўвала назіральнікаў на выбары ў Казахстан, Таджыкістан. У снежні мы плануем прысутнічаць на парламенцкіх выбарах у Кыргызстане і прэзідэнцкіх ва Узбекістане", – сказаў намеснік генеральнага сакратара ШАС.