9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ўзначаліць АБСЕ ў 2011 годзе

Літва ўзначаліць Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) у 2011 годзе. Такое рашэнне прынятае на сустрэчы міністраў замежных спраў краін АБСЕ ў Мадрыдзе.

Кіраўнік дзяржавы Валдас Адамкус ацаніў гэтае рашэнне як важнае дасягненне літоўскай дыпламатыі. «Тое, што Літве даверанае кіраўніцтва АБСЕ ў 2011 годзе, – вынік доўгіх дыпламатычных намаганняў. Старшынства ў АБСЕ стане вялікай адказнасцю і выклікам для Літвы. Разам з тым – гэта яшчэ адна падстава зацвердзіцца ў міжнароднай палітыцы, стаць актыўнай яе ўдзельніцай», – сказаў Адамкус.

Літва – першая з краін Балтыі, якая ўзначаліць АБСЕ. Удзельнікі мадрыдскага пасяджэння АБСЕ пацвердзілі рашэнне, што ў 2009 годзе арганізацыю ўзначаліць Грэцыя, у 2010 годзе – Казахстан і, адпаведна, у 2011 годзе – Літва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках