banner1 banner1 banner1

3.12.2007

Лукашэнка: «Мы падрыхтаваныя для ўступлення ў Еўразвяз больш, чым Польшча ці краіны Балтыі» 14

16:33, — Палітыка

Беларусь і Еўразвяз павінны развіваць дыялог. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю іспанскай газеце "Эль Паіс", паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

"Краіны ЕЗ могуць ставіць жыццёва важныя для іх праблемы, не ўмешваючыся ў нашы ўнутраныя справы, прынамсі, на гэтым этапе. Вельмі важна, каб ЕЗ не ўзводзіў жалезную заслону вакол Беларусі, і каб мы развівалі дыялог", – сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Еўропа сёння не хоча нармалізацыі стасункаў з Беларуссю. Таму што занадта ў свой час далёка зайшла, а сёння трэба, захаваўшы твар, з гэтага выйсці. Хопіць рашучасці ў Еўрапейскага Звязу гэта зрабіць, мы будзем сядзець за адным сталом, весці дыялог, калі мы хочам быць бліжэй. Мы гэтага хочам і ўсюды пра гэтым гаворым. А Еўрапейскі Звяз не хоча, і ён высоўвае нам непрымальныя ўмовы. Навошта ўмовамі пазначаць наш дыялог? Не трэба", – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, Беларусь зрабіла шмат крокаў насустрач Еўразвязу, якія былі праігнараваныя ЕЗ. "Мы іх (умовы ЕЗ – заўв. БелТА) абдумаем, але я не ўпэўнены, што калі прымем гэтыя ўмовы, еўрапейцы адгукнуцца. У еўрапейцаў няма сур'ёзнага падыходу да Беларусі, за выключэннем, магчыма, Нямеччыны, у якой больш прагматычная пазіцыя і якая спрабуе зразумець сітуацыю. Палітыка немцаў умераная і зыходзіць з рэальнай сітуацыі. У кожнай дэмакратычнай дзяржаве павінна быць апазіцыя, але немцы бачаць заганы тутэйшай апазіцыі і пытаюцца ў сябе, ці паступаюць яны карэктна па дачыненні да нас. Я не магу сказаць гэтага па дачыненні да іншых. Нам застаецца толькі чакаць і назіраць. Мы больш падрыхтаваныя, чым Польшча ці краіны Балтыі, для ўступлення ў ЕЗ", – адзначыў Лукашэнка.

Напісаць каментар (14)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта04.12.0805.12.08
EUR2 743.972 729.67
USD2 170.002 174.00
RUB77.7277.76

Ці падвысіцца ў 2009 годзе кошт на расейскі газ для Беларусі?

Результаты

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (8785)

1.12, 8:24, — Палітыка

Насколько глубоким будет финансовый кризис в Беларуси? (Обновлено) (6153)

3.12, 10:51, — Эканоміка

Вось такая свабода слова... (5912)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5743)

1.12, 17:18, — Палітыка

Сустрэчу «саюзнікаў» адмянілі, таму што Лукашэнка прасіў знізіць кошт на газ (5704)

2.12, 11:04, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (5433)

1.12, 11:50, — Палітыка

Беларускі крызіс у лічбах (5179)

2.12, 15:47, — Эканоміка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4899)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Пачаліся «чысткі» у МУС: звольненыя першыя генералы і палкоўнікі (4878)

28.11, 15:53, — Палітыка

Конец сказки о белорусской стабильности (4408)

4.12, 9:52, Виталий Цыганков, «Газета.Ру» — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: