27 красавiка 2024, Субота, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казулін не будзе прасіць аб памілаванні

1

Пытанне аб падачы Аляксандрам Казуліным прашэння аб памілаванні не ставілася, бо ён лічыць сябе невінаватым. Пра гэта паведаміў адвакат палітвязня Зміцер Гарачка.

Напярэдадні ў гішпанскай газеце "Эль-Паіс" было апублікаванае інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што можа памілаваць А.Казуліна. "Суд прыняў рашэнне. Гэта незалежная галіна ўлады. Я паважаю яго рашэнне. Адзінае, што я магу зрабіць, гэта памілаваць яго. Калі асуджаны пра гэта папросіць, я вывучу яго прашэнне і пасля скажу, ці вызваляю я яго", – сказаў А.Лукашэнка.

Акрамя таго, ён адзначыў, што пяць з паловай гадоў, на якія быў асуджаны А.Казулін, "не такі вялікі тэрмін". "У нас ёсць і пажыццёвае зняволенне, і смяротная кара, – заявіў А.Лукашэнка. – Калі б ён не быў кандыдатам у прэзідэнты, ён не атрымаў бы пяць з паловай гадоў, а 10 і 12 за выбух на нашых вуліцах. Але як экс-кандыдат ён выклікаў лёгкі жаль".

Адвакат А.Казуліна нагадаў, што артыкул, па якім была ўзбуджаная крымінальная справа, прадугледжвае пакаранне да шасці гадоў пазбаўлення свабоды.

Паводле інфармацыі З.Гарачкі, на імя старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы пададзеная наглядная скарга на прысуд "за адсутнасцю складу злачынства". У лістападзе аналагічную скаргу А.Казуліна Генеральная пракуратура не задаволіла.

25 сакавіка, праз шэсць дзён пасля галасавання, экс-кандыдат у прэзідэнты быў затрыманы ў Менску падчас масавай акцыі з нагоды гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Калона накіроўвалася да спецпрыёмніка-размеркавальніка ГУУС Менгарвыканкама на вуліцы Акрэсціна, дзе адбывалі пакаранне жыхары намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы. Падчас разгону дэманстрацыі органы правапарадку ўжылі спецсродкі.

13 ліпеня 2006 года суд прызнаў А.Казуліна вінаватым у "наўмысных дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак, <...> якія суправаджаюцца ўжываннем гвалту і знішчэннем чужой маёмасці", а таксама ў "арганізацыі групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўніка ўлады, пацягнуўшых парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, і актыўным удзеле ў такіх дзеяннях". Палітык быў прысуджаны да пазбаўлення свабоды на пяць з паловай гадоў. Ён адбывае пакаранне ў віцебскай выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму "Віцьба-3". Арганізацыя "Міжнародная амністыя" абвясціла А.Казуліна палітвязнем.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках