9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамога незалежнага прафсаюза

Незалежны прафсаюз «Паліміра» дамогся падвышэння зарплаты. На наваполацкім ААТ «Палімір» павялічаная стаўка першага разраду і захаваныя водпускі.

У параўнанні з канцом мінулага года з улікам цяперашняга падвышэння зарплата прамыслова-вытворчага персаналу павялічылася на 25 працэнтаў, паведамляе www.praca-by.info

Нагадаем, нядаўна актыў незалежнага прафсаюза «Паліміра» звяртаўся да генеральнага дырэктара «Паліміра» Аляксандра Шамашова з просьбай падвысіць зарплаты на прадпрыемстве. Адміністрацыя прадпрыемства таксама паабяцала, што працаўнікі «Паліміра» не пацерпяць і ў плане водпускаў. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксандр Шамашоў на сустрэчы з старшынёй Незалежнага прафсаюза працаўнікоў ААТ «Палімір» Іванам Святохам.

У 2008 годзе дадатковыя дні да водпуску за шкодныя ўмовы працы на наваполацкім прадпрыемстве захаваюцца і будуць дададзеныя да 25 дзён асноўнага водпуску.

Цягам 2008 года на «Паліміры» будзе праводзіцца пераатэстацыя працоўных месцаў, і да 2009 года стане вядома канчатковая колькасць дзён водпуску ў кожнай катэгорыі працоўных.

Акрамя таго, Аляксандр Шамашоў запэўніў лідэра «паліміраўскага» Незалежнага прафсаюза, што любыя выпадкі ціску на працоўных з боку адміністрацыі будуць разглядацца, а ў выпадку, калі факты ціску пацвердзяцца, вінаватыя будуць пакараныя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках