9 чэрвеня 2026, aўторак, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Мілінкевіч: «Беларусь для ЗША – адна з прыярытэтных краінаў»

Дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл сустрэлася 3 снежня з главой знешнепалітычнага ведамства ЗША. Па словах кіраўніка дэлегацыі, лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, Кандаліза Райс падкрэсліла, што Беларусь для ЗША – адна з прыярытэтных краінаў у спрыянні дэмакратычным пераўтварэнням.

Дзяржсакратар ЗША пацвердзіла падтрымку ЗША дэмакратычным памкненням беларускага народа і падкрэсліла, што ЗША будуць працягваць выступаць у абарону свабоды ў Беларусі.

- Сустрэча была вельмі канструктыўнай, нягледзячы на нефармальны фармат. Спадарыня Райс з цікавасцю выслухала выказванні прадстаўнікоў дэлегацыі пра апошнія падзеі ў краіне. Яна шчыра верыць, што здольны і працавіты беларускі народ заслугоўвае лепшай долі, а аб'яднаныя дэмакратычныя сілы зробяць усё магчымае, каб прыспешыць дэмакратычныя пераўтварэнні ў Беларусі.

У склад беларускай дэлегацыі, якая наведвае ЗША, уваходзяць лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, старшыня апазіцыйнай Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, заснавальнік апазіцыйнага руху "Малады фронт" Павал Севярынец, а таксама беларускія актывісты Эніра Браніцкая і Дзмітрый Хведарук.

4 снежня беларускія праваабаронцы і прадстаўнікі дэмакратычных сіл прынялі удзел у брыфінгу “Будучыня Беларусі: дэмакратыя ці дыктатура” ў Вашынгтоне, які праводзіць Камісія па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, вядомая таксама як Хельсінская камісія ЗША. У бліжэйшых планах беларускай дэлегацыі - сустрэчы з сенатарамі і кангрэсменамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках