banner1 banner1 banner1

6.12.2007

У Кангрэсе ЗША прайшлі слуханні па Беларусі 8

15:48, — Палітыка

У Кангрэсе ЗША прайшлі слуханні па Беларусі

Спецыяльныя слуханні «Беларусь: ад дыктатуры да дэмакратыі» прайшлі ў Кангрэсе ЗША з ініцыятывы Хельсінкскай Камісіі.

У слуханнях узяла ўдзел дэлегацыя з Беларусі, у склад якой увайшлі лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, моладзевы лідэр Павал Севярынец, старшыня Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч, адзін з лідэраў «Маладога Фронту» Зміцер Хведарук, былая палітзняволеная Эніра Браніцкая. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 кіраўнік дэлегацыі Аляксандр Мілінкевіч, слуханні па Беларусі выклікалі вялікую цікавасць у Кангрэсе – зала была поўная, і мерапрыемства цягнулася значна больш за запланаваныя дзве гадзіны.

«Інтарэс да сітуацыі ў Беларусі вялізны. Прыйшло вельмі шмат сенатараў, кангрэсменаў, дыпламатаў, прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый. Усе сябры беларускай дэлегацыі мелі магчымасць выступіць. Мы гаварылі пра неабходнасць правядзення ў Беларусі дэмакратычных рэформаў, вызваленне палітвязняў, свабоду слова, пра ўзаемаадносіны Беларусі з Еўрапейскім Звязам і Расеяй. У сваім выступе я засяродзіўся на сітуацыі з палітвязнямі. Распавёў пра лёс вязняў сумлення і адзначыў, што падчас любых кантактаў з беларускімі ўладамі неабходна ставіць першай умову аб вызваленні палітвязняў», – адзначыў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Аляксандр Мілінкевіч.

Па словах лідэра руху «За Свабоду», кіраўнік Хельсінкскай камісіі ЗША, кангрэсмен Элсі Гасцінгс падчас выступу на слуханнях адзначыў, што «беларускі народ заслугоўвае лепшага жыцця». На думку кангрэсмена, геаграфічна знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, Беларусь сёння стаіць на абочыне цывілізаванага свету з прычыны татальных парушэнняў правоў чалавека. Элсі Гасцінгс заявіў, што ў свой час ён сам змагаўся за правы афраамерыканцаў, і сёння ён прадстаўляе гэтых людзей у Кангрэсе ЗША. «Свой выступ кангрэсмен закончыў словамі: усё мяняецца. У Беларусі абавязкова будуць перамены. Настойлівасць, праўда і вера заўсёды перамагаюць», – сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Нагадаем, што за дзень да слуханняў у Кангрэсе беларускія дэмакраты сустрэліся з кіраўніком Дзярждэпартамента ЗША Кандалізай Райс, якая адзначыла, што ЗША заўсёды будуць выступаць за свабоду ў Беларусі.

Беларуская дэлегацыя таксама сустрэлася з кіраўнікамі Міжнароднага рэспубліканскага інстытута, Фонду Маршалла і Фонду NED, а таксама з амбасадарам Нямеччыны ў ЗША Клаўсам Шарыотам.

Сёння беларуская дэлегацыя правядзе прэс-канферэнцыю ў офісе радыё «Свабода». Дэмакраты ўжо сустрэліся з галоўным рэдактарам уплывовай амерыканскай газеты «Вашынгтон Пост», дзе неўзабаве будзе апублікаванае інтэрв'ю з беларускімі палітыкамі.

Візіт беларускай дэлегацыі ў ЗША працягваецца.

Напісаць каментар (8)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11499)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6743)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5239)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4861)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4266)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4183)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4122)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4038)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3784)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3318)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: