9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паляцеў у Венесуэлу

16

Аляксандр Лукашэнка ў чацвер накіраваўся з афіцыйным візітам у Венесуэлу, паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У прэс-службе адзначылі, што прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавес ужо двойчы пабываў у Менску: у ліпені 2006 года і ў чэрвені 2007 года. А.Лукашэнка і У.Чавес дамовіліся аб выбудоўванні стратэгічнага супрацоўніцтва і вызначылі прыярытэтныя сферы ў двухбаковых стасунках, падкрэслілі ў прэс-службе прэзідэнта. Нягледзячы на вялікую геаграфічную аддаленасць, за параўнальна кароткі прамежак часу Беларусь і Венесуэла вельмі істотна прасунуліся па розных кірунках узаемадзеяння: шмат праектаў на сёння паспяхова стартавалі, прычым яны з'яўляюцца вельмі выгоднымі як для беларускага, так і для венесуэльскага боку.

Інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Венесуэлай шмат у чым спрыяюць высокі ўзровень палітычнага дыялогу, супольнасць мэт, якія стаяць перад дзвюма дзяржавамі ў сферы рэалізацыі сацыяльнай палітыкі, падабенства поглядаў на светабудову, а таксама пазіцый у ААН і Руху недалучэння, адзначылі ў прэс-службе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках