9 чэрвеня 2026, aўторак, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянт не зьявіўся ў суд

21 верасьня ў Цэнтральным судзе Менску працягваўся працэс над моладзевай актывісткай Тацянай Цішкевіч, якую абвінавацілі нібыта ў непадпарадкаваньні міліцыі.

Тацяна Цішкевіч гэта абвяргае. Дзяўчына заяўляе, што супрацоўнік Цэнтральнага РАУС Юры Мяцельскі затрымаў яе пасьля просьбы выдаць ёй кнігу заўваг і прапаноў. Актывістка зьбіралася напісаць скаргу на дзеяньні міліцыі. Тры сьведкі ўжо заявілі ў судзе, што з Тацянай Цішкевіч ў Цэнтральным РАУС абыходзіліся груба, паведаміла “Радыё Свабода”.

21 верасьня Юры Мяцельскі ў суд не зьявіўся, як і на паседжаньні 19 верасьня. Судзьдзя Тацяна Паўлючук сказала, што будзе прымаць захады, калі сьведка не прыйдзе зноў без сапраўднай прычыны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках