9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы адзін з лідэраў руху «За Свабоду»

Сёння зранку ў Брэсце каля пад’езду свайго дома быў затрыманы актывіст руху “За Свабоду” Андрэй Шарэнда. Зараз міліцыянеры вязуць яго ў Маскоўскі РАУС Брэста для складання пратакола.

Як паспеў паведаміць па тэлефоне Шарэнда, міліцыянеры не сказалі, што ён парушыў і па якой прычыне затрыманы. Актывіст звязвае свой арышт з удзелам у прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты з лесу” 19 жніўня, калі больш за 40 чалавек былі затрыманыя і абвінавачаныя ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе.

«Хаця дапускаю, што на мяне могуць скласці пратакол па любым іншым артыкуле КаАП, - дадаў актывіст.

Нагадаем, што 19 жніўня ў Брэсце было затрымана каля 40 актывістаў дэмакратычнага руху прысутных на прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты з лесу”. Падчас першага судовага паседжання ў справе Андрэя Шарэнды суддзя накіравала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на дапрацоўку ў Маскоўскі РАУС Брэста, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках