9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Насамрэч Віктара Івашкевіча затрымалі за еўра

11
Насамрэч Віктара Івашкевіча затрымалі за еўра

Як распавёў прэс-цэнтру Хартыі’97 старшыня аргкамітэта Еўрапейскага Марша Віктар Івашкевіч, па пратаколе, складзенаму супрацоўнікамі міліцыі, ён быў затрыманы 25 верасня за распаўсюджванне знойдзеных у яго ўлётак з заклікам узяць удзел у Еўрапейскім Маршы. Івашкевіч паведаміў, што ён сапраўды з'яўляецца арганізатарам Марша, бо ўзначальвае аргкамітэт па яго правядзенню. Аднак, насамрэч знойдзеная ў яго друкаваныя матэрыялы з'яўляюцца сувенірнымі купюрамі, годнасцю ў 100 еўра.

«Мы спецыяльна зрабілі гэтыя сувеніры, каб дарыць іх удзельнікам Еўрапейскага Марша. Я упэўнены, што ўлады пойдуць насустрач апазіцыі, і акцыя будзе праведзеная сумесна. У кожнага ўдзельніка Марша, а мы думаем, што ў акцыі возьмуць удзел дзесяткі тысяч чалавек, будзе шанец атрымаць 100 «еўра» з відарысам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі», – паведаміў Віктар Івашкевіч.

Нагадаем, што старшыня аргкамітэт Еўрапейскага Марша, намеснік кіраўніка Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і намеснік кіраўніка Партыі камуністаў Беларускай Валеры Ухналёў былі арыштаваныя ўвечары 25 верасня на выхадзе з кафэ "Эль Памідора" на вуліцы Чырвонай у цэнтры Менска. Валеры Ухналёў неўзабаве быў вызвалены, а Віктар Івашкевіч правёў ноч у Першамайскім РУУС Менска. На наступны дзень суд Першамайскага раёна вызваліў Віктара Івашкевіча, палічыўшы пратаколы, складзеныя амапаўцамі, недастаткова пераканаўчымі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках