27 красавiка 2024, Субота, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя схапіла журналістаў пасля інтэрв'ю з апазіцыйным палітыкам

16

Пасля інтэрв'ю з сябрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі, эканамістам Паўлам Данейкам ў Менску былі затрыманыя журналісты Уладзімір і Галіна Самойлавы і тэлеаператар Валеры Булдык. У выніку затрымання і ператрусу прадстаўнікі міліцыі канфіскавалі апаратуру.

Група журналістаў запісвала 12 студзеня інтэрв'ю з Паўлам Данейкам. Сустрэча праходзіла ў Менску, у яго доме. Тэкставы варыянт гутаркі меркавалася апублікаваць у штотыднёвай газеце “Налоговый курьер предпринимателя”, а відэасюжэт – прапанаваць адной з тэлевізійных кампаній, піша Camarade online.

Тэма інтэрв'ю больш як актуальная. Несанкцыянаваны мітынг, які правялі 10 студзеня на Кастрычніцкай плошчы каля 3 тысяч прадпрымальнікаў, гаворыць пра тое, што рынкавыя рэформы ў краіне праходзяць, мякка кажучы, складана. Па праблемах трансфармавання планавай эканомікі ў рынкавую Павал Данейка – адзін з найбольш дасведчаных спецыялістаў у гэтай галіне.

Журналісты, як выйшлі з дому пасля заканчэння сустрэчы, не паспелі выклікаць таксі, бо амаль адразу да іх падышлі двое ў цывільным у суправаджэнні капітана міліцыі.

– Вашы дакументы!

– Калі ласка. А у чым справа?

– Атрыманая аператыўная распрацоўка пра тое, што ў гэтым доме здзейснены крадзеж. Чыя гэта апаратура?

– Мая, – адказала Галіна Самойлава, – я прафесійны аператар, рыхтую сюжэты для розных тэлекампаній.

– У вас ёсць дакументы на яе?

– Вядома. Але з сабою я іх не важу. У гэтым няма ніякай неабходнасці. Да таго ж Павал Данейка можа пацвердзіць нашы асобы і тое, што мы працавалі менавіта ў яго. Увайшлі ў дзверы і выйшлі праз іх!

Выкліканы па мабільным тэлефоне Павал Данейка пацвердзіў, што ні пра які крадзеж у дадзеным выпадку і гаворкі быць не можа. Сустрэча агаворвалася загадзя, і ён добра ведае журналістаў. Але на супрацоўнікаў «органаў» гэта не зрабіла аніякага ўражання. Журналістаў правялі ў аддзяленне Цэнтральнага РУУС, дзе быў праведзены надгляд іх асабістых рэчаў.

Допыт цягнуўся каля трох гадзін. У выніку, уся апаратура, відэакасеты, фотаапарат былі канфіскаваныя. На пытанне, ці будуць яны вернутыя, адказ быў вельмі ўніклівы: «Калі вы здолееце пацвердзіць, што яна прыналежыць менавіта вам, і што здымка вялася легальна».

Дарэчы, прадстаўнікоў у цывільным больш за ўсё цікавіла пытанне, ці не здымалася інтэрв'ю для незалежнай беларускай тэлекампаніі «Белсат».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках