Начальніка ДАІ Менска адправілі ў адстаўку
8
15:26, — Грамадства
Адпраўлены ў адстаўку начальнік УДАІ Менгарвыканкама палкоўнік міліцыі Васіль Бульбянкоў, паведамілі "Інтэрфаксу" ў панядзелак у ГУУС Менгарвыканкама.
"В.Бульбянкоў адпраўлены ў адстаўку ў сувязі з выслугай гадоў", – сказалі ў ГУУС.
Начальнікам УДАІ ГУУС Менска В.Бульбянкоў быў прызначаны ў красавіку 2004 года, удакладнілі суразмоўцы агенцтва.





