Хуткая дапамога прыязджае на Акрэсціна кожны дзень
4
9:06, — Палітыка
Хуткую дапамогу да тых, хто быў затрыманы пасля акцыі пратэсту 10 студзеня, на Акрэсціна выклікаюць практычна кожны дзень. Як паведамляе адвакат Вера Страмкоўская, учора тэрміновая медыцынская дапамога запатрабавалася Сяргею Парсюкевічу. У яго здарыўся прыступ астмы на фоне высокай тэмпературы.
Некалькі дзён таму хуткая дапамога прыязджала да Таццяны Цішкевіч. У дзяўчыны падазрон на запаленне лёгкіх. У большасці камер Цэнтра выпраўлення правапарушэнняў на Акрэсціна – холадна, моцна дзьме ад вокнаў, і таму шчыліны арыштаваныя спрабуюць затыкаць папяровымі сурвэткамі. Лекары рэкамендавалі Таццяне лячэнне ў шпіталі, аднак дзяўчына ад шпіталізацыі адмовілася. На сёння Таццяна прымае антыбіётыкі.
Адразу пасля змяшчэння на Акрэсціна хуткую дапамогу выклікалі і Куксюку Юрыю. У яго быў падазрон на пашкоджанне рабра. Падчас суду Юры казаў, што ў ходзе затрымання яго моцна збівалі…
І толькі што адміністрацыі сайта www.ucpb.org стала вядома, што ў адзін з сталічных шпіталяў хуткая дапамога даставіла Сяргея Клюева. Ён пакутуе на боль, у яго падазрон на апендыцыт і захворванне нырак.
Навіны
па тэме




