banner1 banner1 banner1

18.01.2008

Мінюст раздумаўся ліквідаваць аб'яднанне прадпрымальнікаў 11

12:54, — Палітыка

Міністэрства юстыцыі прыняло рашэнне аб адзове з Вярхоўнага суду іскавай заявы аб ліквідацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Перспектыва».

У паведамленні гаворыцца, што ў міністэрства паступіў зварот РГА «Перспектыва», у якім «яно паінфармавала, што кіруючымі органамі аб'яднання не прымалася рашэнне аб ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу яе кіраўніка», а ён «не надзяляўся якімі-небудзь паўнамоцтвамі прадстаўляць грамадскае аб'яднанне на ўдзел у правядзенні якіх-небудзь масавых мерапрыемстваў», паведамляе БелаПАН.

Міністэрства паведамляе, што згодна з статутам арганізацыі мэтамі яе дзейнасці «з'яўляюцца стварэнне ўмоў, накіраваных на развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі, а таксама садзейнічанне прыцягненню органаў улады да праблем, якія ўзнікаюць». «Улічваючы выкладзенае, Міністэрства юстыцыі прыняло рашэнне аб адзове іскавай заявы аб ліквідацыі дадзенага грамадскага аб'яднання з Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь», – падкрэсліваецца ў паведамленні міністэрства.

Намеснік старшыні рады РГА «Перспектыва» Вольга Круміна паведаміла, што сваю заяву яны перадалі ў Мінюст 17 студзеня. У ім паведамлялася, што лідэр арганізацыі браў удзел у акцыі прадпрымальнікаў як «прыватная фізічная асоба».

Інфармацыя пра тое, што Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі «Перспектывы» была размешчаная на сайце міністэрства 12 студзеня. Сваё рашэнне Мінюст растлумачыў палажэннем ч.2 арт.15 закона «Аб масавых мерапрыемствах», з якога вынікае, што «грамадскія аб'яднанні, адказныя асобы якіх не забяспечылі належнага парадку арганізацыі і правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі і пікетавання, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры або істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, арганізацый альбо дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, могуць быць ліквідаваныя ва ўсталяваным парадку».

Даведаўшыся пра іскавую заяву Мінюста, сябры «Перспектывы» заявілі пра намер у выпадку ліквідацыі арганізацыі стварыць палітычную партыю, якая аб’яднае прадстаўнікоў прадпрымальніцкага руху. Калі ж зарэгістраваць новую партыю не атрымалася б, то прадугледжваўся варыянт далучэння да адной з дзейных апазіцыйных палітычных сіл.

Лідэр аб'яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумчанка быў затрыманы 10 студзеня пасля акцыі прадпрымальнікаў. 11 студзеня яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Напісаць каментар (11)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (11739)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (4998)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4865)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4512)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (3986)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3822)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3653)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3624)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3562)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3423)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: