banner1 banner1 banner1

22.01.2008

Мікола Аўтуховіч: «Беларусь трэба мяняць»

10:42, — Палітыка

У мінулую пятніцу, як мы ўжо паведамлялі, нечакана атрымаў датэрміновае вызваленьне адзін з беларускіх палітвязьняў Мікола Аўтуховіч – яму замянілі зьняволеньне на папраўчыя работы па месцы жыхарства.

Журналіст “Радыё Свабода” Аляксандар Уліцёнак гутарыць з Мікалам Аўтуховічам аб правакацыях, якія ладзяцца ў калёніі супраць вязьняў. Як і навошта тое робіцца?

- Тыя вязьні, якія былі ў так званай “адзінцы”, – калёніі нумар адзін па сталічнай вуліцы Кальварыйскай,– кажуць пра яе вельмі спэцыфічны, так бы мовіць, маральны клімат. У чым гэта выяўляецца?

- У гэтай калёніі большасьць сядзіць за эканамічныя злачынствы, хоць, безумоўна, ёсьць і звычайныя крымінальнікі. І ў большай частцы менавіта яны “супрацоўнічаюць” з адміністрацыяй.

- Навошта ёй такая падтрымка з боку крыміналітэту?

- Апэратыўны аддзел зьбірае інфармацыю менавіта зь іхнай дапамогай. Як тое робіцца? Скажам, калі я толькі прыйшоў у калёнію, за мной усьлед хадзілі ці ня дзесяць чалавек. Ва ўсё сказанае ўслухоўваліся. Правакавалі на размовы, каб знайсьці хоць нейкую зачэпачку – на мяне хацелі яшчэ павесіць крымінальную справу паводле выбуху, пажару ў Ваўкавыску. Нейкі гранатамёт таксама згадвалі, які знайшлі ў Горадні – усё гэта меркавалі скарыстаць у новай крымінальнай справе.

- Ну, а падтрымку ў асяродку вязьняў вы адчувалі?

- Цішком гаварылі: “Мікалаевіч, трымайся, бо мяне выклікалі і прасілі “працаваць” супраць цябе.

- Вось вы – моцная асоба, якую складана запужаць: аўганец, ардэнаносец, два баявыя мэдалі, маеце досьвед супраціву ўладам падчас адстойваньня сваіх прадпрымальніцкіх правоў… Ну а людзі звычайныя, якія выпадкова трапілі ў жорны жыцьця, недзе аступіліся, або іх наагул абгаварылі, падставілі – няважна, галоўнае, што яны апынуліся на зоне. Гэтых вось вязьняў можна такім ціскам адміністрацыі зламаць?

- Такога хапае…Па нежывому нейкаму погляду чалавека можна зразумець: яго паламалі, падштурхнулі да таго ж самага супрацоўніцтва”.

- Скажыце, Мікала, а навошта там свая служба бясьпекі: няўжо будні калёніі вымушалі да нейкіх уцёкаў, арганізаванага супраціву, нават бунту?

- Такая практыка, магчыма, была заўсёды. А ў нас яшчэ свая спэцыфіка. Ды й ня толькі тут – шмат дзе хапае “сядзельцаў” зь недаказанасьцю віны. І каб укамплектаваць справы ўсімі неабходнымі ўлікамі, збор кампрамату працягваецца нават у турмах.

- А як стасуецца падобная практыка з абвешчанай уладамі ідэяй перавыхаваньня злачынцаў?

- Перавыхаваць чалавека ў вязьніцы немагчыма. А практыка выяўленьня новых фактаў нібыта злачынстваў, пра што я казаў раней, спускаецца зьверху. Аднак так адбываецца не паўсюль, а ў калёніях, дзе людзей хочуць яшчэ больш “раскруціць”, яшчэ больш грошай садраць – КДБ, іншыя арганізацыі даюць адпаведныя ўказаньні, распрацоўкі: на што чалавека “прабіваць”, якія яму пытаньні задаваць, за кім сачыць.

- Людзей, якія раней ляяльна ставіліся да рэжыму, такая вось практыка апрацоўкі ў калёніі вымушае да пераасэнсаваньня таго, што было і адбываецца на волі?

- Безумоўна, калі іх асудзілі ні за што, да таго ж на немалыя тэрміны (а па эканамічных артыкулах менш чым на шэсьць гадоў сюды ніхто не “заяжджае”), Беларусь трэба ўладкоўваць па-іншаму.

Напісаць каментар (0)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11493)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6739)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5236)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4859)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4266)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4182)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4120)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4036)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3782)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3317)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: