14 траўня 2024, aўторак, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі забараняюць апазіцыйныя акцыі

Калінінградская адміністрацыя не дала дазволу на правядзенне ў горадзе "Марша нязгодных", які быў запланаваны на 27 студзеня.

Як паведамляе Lenta.ru са спасылкай на прадстаўніка калінінградскага аддзялення кааліцыі “Другая Россия”, на мінулым тыдні ў мэрыю было пададзена апавяшчэнне аб правядзенні акцыі. У аўторак 22 студзеня прадстаўнікі кааліцыі атрымалі адмову, падпісаную кіраўніком апарата, які кіруе справамі мэрыі Леанідам Данскіх. Прычынай адмовы сталі асцярогі мэрыі з нагоды магчымасці "ўзнікнення канфліктных сітуацый паміж удзельнікамі".

На 27 студзеня было таксама запланаванае правядзенне "Марша нязгодных" у Маскве, але пазней Расейскі народна-дэмакратычны звяз (РНДС), які выступае арганізатарам акцыі ў сталіцы, прыняў рашэнне перанесці марш на 10 лютага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках