banner1 banner1 banner1

24.01.2008

Рада Еўропы заклікала беларускія ўлады вызваліць усіх палітвязняў

8:39, — Палітыка

Удзельнікі Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый Рады Еўропы заклапочаныя пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Рады Еўропы, пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 22 студзеня на пасяджэнні канферэнцыі ў Страсбургу.

У дакуменце выказваецца "глыбокая турбота ў сувязі з рэзкім пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе". "За два тыдня не менш як 45 чалавек былі прысуджаныя да 15 або больш сутак арышту, а сотні людзей жорстка збітыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў падчас мірнай дэманстрацыі", – гаворыцца ў рэзалюцыі.

Удзельнікі канферэнцыі мяркуюць, што "аўтарытарнае кіраванне ў Беларусі прывяло да дыскрымінацыі правоў большасці беларусаў". "Умяшанне дзяржавы ў прыватнае жыццё як мінімум "1767 дэструктыўных элементаў", як іх назваў кіраўнік беларускага КДБ, жорсткае прыгнечанне права на свабоду слова, сходаў і асацыяцый сталі рэаліямі паўсядзённага жыцця", – сцвярджаецца ў дакуменце. Адмысловую заклапочанасць удзельнікаў канферэнцыі выклікае той факт, што "палітычныя зняволеныя Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, Артур Фінькевіч, Аляксандр Здвіжкоў знаходзяцца за кратамі".

Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый заклікае беларускія ўлады "вызваліць усіх палітвязняў, спыніць ціск на палітычныя партыі, няўрадавыя арганізацыі і пераслед іх актывістаў, выключыць з складу крымінальных злачынстваў сяброўства і дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, паважаць права грамадзян на свабоду асацыяцый і сходаў, не перашкаджаць дзейнасці недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама стварыць умовы для правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў згодна з еўрапейскімі выбарчымі стандартамі".

Удзельнікі канферэнцыі "захапляюцца мужнасцю, воляй і сілай грамадзянскай супольнасці Беларусі ў барацьбе за ідэалы дэмакратыі і еўрапейскія каштоўнасці". "Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый заклікае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Еўропы падтрымаць абаронцаў правоў чалавека ў Беларусі, – падкрэсліваецца ў рэзалюцыі. – Канферэнцыя таксама будзе рада працягнуць рабіць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі і дапамагчы краіне стаць сябрам Рады Еўропы".

Напісаць каментар (0)

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  17.03.10  18.03.10
EUR4 060.824 079.77
USD2 968.002 960.00
RUB100.87101.40

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   18.03   19.03 
Брэст Дождь со снегом+6
+2
Туман+11
+5
Віцебск Облачно+1
-1
Дождь со снегом+4
0
Гомель Облачно+1
-2
Снег+4
0
Гродна Дождь со снегом+3
+2
Туман+7
+3
Мінск Туман+2
-1
Небольшой дождь+6
+1
Магілёў Облачно+1
-1
Дождь со снегом+4
-1

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: