9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмовіцца ад вайсковых баз у Беларусі?

18

Касмічныя войскі РФ неўзабаве плануюць адмовіцца ад усіх радыёлакацыйных станцый, размешчаных за мяжой.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі камандуючы Касмічнымі войскамі РФ Уладзімір Папоўкін. Адзначыўшы, што ўсе размешчаныя ў рэспубліках былога Савецкага Звяза РЛС "залежаць ад волі дзяржаў – Украіны, Азербайджана, Казахстана, Беларусі", камандуючы падкрэсліў: "Мы будзем адмаўляцца ад усіх станцый, размешчаных за мяжой".

Усе РЛС – гэта энергаёмістыя складаныя сістэмы, якія можа вывесці з ладу любая дыверсія. Да таго ж Расея не можа быць да канца ўпэўненая ў дакладнасці іх сведчанняў. "У Беларусі, Казахстане працуюць нашы грамадзяне, а ва Украіне, напрыклад, за РЛС адказвае нацыянальнае касмічнае агенцтва Украіны – якая ж можа быць дакладнасць", – растлумачыў камандуючы.

Паводле яго слоў, паведамляе ІТАР-ТАСС, цяпер "зроблены комплексны праект развіцця сістэмы папярэджання ракетных нападаў, каб было замкнёнае поле па тэрыторыі Расеі".

Адмовіўшыся назваць дакладнае месцазнаходжанне новых сістэм, камандуючы, тым не менш, сказаў, што "новую станцыю ПРН плануецца стварыць на поўдні, бліжэй да Урала, яшчэ адну – бліжэй да Краснаярска, каб закрыць паўночны усход краіны". У цэлым жа, па словах камандуючага, ПРН застануцца ў тых жа месцах, дзе яны і былі – Мурманск, Пячора і іншыя.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках