9 чэрвеня 2026, aўторак, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў едзе прарываць знешнюю блакаду Беларусі

9

Кіраўнік МЗС Расейскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў 29-30 студзеня наведае Беларусь, дзе адбудзецца сумеснае пасяджэнне калегій знешнепалітычных ведамстваў дзвюх дзяржаў.

Лаўроў паведаміў, што на гэтым пасяджэнні будзе ўхваленая новая двухгадовая праграма сумеснай знешнепалітычнай дзейнасці Расеі і Беларусі. Запланаванае таксама абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва Масквы і Менска ў міжнародных арганізацыях, у прыватнасці ў ААН, АБСЕ, у Радзе Еўропы.

Як адказаў у сувязі з гэтым візітам у інтэрв'ю РІА-Новости афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі М.Л.Камыніна, "расейска-беларускае ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне арыентаванае на вырашэнне агульных стратэгічных задач, абарону і пасоўванне інтарэсаў Расеі і Беларусі, забеспячэнне спрыяльных знешніх умоў для іх устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця".

"Падчас дадзенага пасяджэння запланаванае падпісаць План двухбаковых міжэмзээсаўскіх кансультацый на гэты год, што з'яўляецца практычным механізмам узгаднення знешнепалітычных пазіцый бакоў.

Плануецца таксама правесці паглыбленае абмеркаванне пытанняў расейска-беларускага ўзаемадзеяння ў барацьбе з новымі выклікамі і пагрозамі, магчымасці пашырэння супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый па праваабарончай тэматыцы, – адзначыў Камынін.

Паводле яго слоў, праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі ахоплівае самы шырокі спектр актуальных пытанняў узаемадзеяння, дазваляе інтэграваць рэсурсы дыпламатычных ведамстваў па абароне і пасоўванню інтарэсаў дзвюх краін на міжнароднай арэне. Фіксуюцца мэты і задачы супрацоўніцтва як у двухбаковым фармаце, так і праз механізмы шматбаковага дыялогу.

"Пэўна вызначаныя прыярытэты сумесных намаганняў у рамках міжнародных арганізацый, канкрэтызуюцца параметры ўзаемадзеяння ў стасунках з міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі, у тым ліку па процідзеянні спробам знешнепалітычнай ізаляцыі Беларусі", – заявіў службовец.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках