banner1 banner1 banner1

28.01.2008

Рэканструкцыя ў Нясьвіжы: замку Радзівілаў больш няма (фота)

15:29, — Культура

Першая думка, якая прыходзіць на розум пры сёньняшнім выглядзе замку: замку Радзівілаў больш няма. Палац выглядае гэтак, нібыта суткі таму ён перажыў бамбёжку.

Адразу кідаецца ў вочы, што аднае трохпавярховае галерэі няма ўвогуле: ад яе пакінулі адно заднюю сьцяну, зруйнаваўшы ўсё астатняе да зямлі. Афіцыйны матыў – там, маўляў, не было падмурку, яна стаяла цудам. І забываюцца дадаць, што без падмурку сьцяна прастаяла 300 гадоў, паведамляе «Польскае радыё».

Зруйнавалі вельмі мілы крыты ганак, на які заяжджалі княскія карэты. Апраўдваюцца, што ён быў “новы” – усяго толькі ХІХ стагодзьдзя.

Зьбіраюцца руйнаваць галоўны мост, які вядзе да замку. Маўляў, таксама “малады” – мае толькі 100 гадоў.

Ды й астатнія карпусы палацу рэканструююцца па-барбарску. Ад большасьці зь іх пакідаюць чатыры сьцяны, а ўсё ўнутры руйнуецца да нуля й выбудоўваецца нанова. Прыкра бычыць новенькія каміны ў пакоях. Прыкра думаць, што ў хуткім часе экскурсаводы будуць дурыць галаву наіўным турыстам, што каля гэтых камінаў грэліся нашыя вялікія князі…

Княскі паркет, які захаваўся ў некаторых залях замку, паднялі ды “павезьлі ў Менск на рэстаўрацыю”. Мясцовыя жыхары, нагледзеўшыся на астатні рамонт, чамусьці ўпэўненыя, што паркет ужо ніколі ня вернецца ў Нясьвіж, што вырабяць такі ж самы, але новы.

Зрэшты, сам праект – што зрабіць у замку – вельмі добры. Пасьля рэканструкцыі, якая скончыцца ў 2010 годзе, тут будзе кавярня, рэстаран, невялікі гатэль, сувэнірныя крамы. Амаль увесь замак будзе адведзены пад экспазыцыі – зьбіраюцца аднавіць Белую бальную залю, Зорную залю, Паляўнічую, Партрэтную залю, княскі архіў, арсэнал і бібліятэку, пакоі князя й княгіні. У падзямельлі захавалася печ ХVІ стагодзьдзя. Акрамя таго, расчысьцілі падземны ход даўжынёю 42 мэтры. Туды таксама зьбіраюцца пусьціць турыстаў.

Сумна толькі, што ад замку Радзівілаў там ужо нічога не застанецца – займаюцца аднаўленьнем не рэстаўратары, а звычайныя будаўнікі – зь Нясьвіжу, Салігорску, Слуцку, Баранавічаў. У замак Радзівілаў прыйшлі шклопакеты, эўрадзьверы, мармуровыя падлогі і сучасная звычайная цэгла…

Фота http://www.polskieradio.pl/zagranica/

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка


Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   22.03   23.03 
Брэст Облачно+7
+2
Небольшая облачность+11
+2
Віцебск Дождь со снегом+3
-4
Небольшая облачность+3
+1
Гомель Дождь+6
-2
Ясно+4
-1
Гродна Возможен дождь+5
0
Небольшая облачность+11
+2
Мінск Возможен дождь+4
-2
Облачно+6
0
Магілёў Небольшой дождь+4
-4
Небольшая облачность+5
-1

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: