banner1 banner1 banner1

3.01.2008

Прадпрымальнікі не выйшлі на рынкі важная навіна 38

8:59, — Палітыка

Прадпрымальнікі не выйшлі на рынкі

Нягледзячы на звычайны рэжым працы, 2 студзеня больш як 90% прадпрымальнікаў не адкрылі свае гандлёвыя кропкі. У Менску на рынках у Ждановічах, Малінаўцы, "Экспобеле" працавалі толькі адзінкі. Такая сітуацыя назіралася па ўсёй рэспубліцы. Такім чынам прадпрымальнікі страйкуюць супраць указу № 760.

Страйк супраць указу, які забараняе выкарыстоўваць працу наёмных працаўнікоў, за выключэннем блізкіх сваякоў, быў абвешчаны з 1 студзеня. Аднак толькі пасля святаў стала відавочна, што прадпрымальнікі наладжаныя рашуча.

Як паведаміў "Салідарнасці" кіраўнік Менскай рады прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў, 2 студзеня 90-95% гандлёвых кропак усіх сталічных рынкаў не працавалі.

– Магчыма, яшчэ рана казаць пра тое, што ўсе гэтыя прадпрымальнікі падтрымалі страйк, – адзначае Макаеў. – Канчаткова сітуацыя вызначыцца толькі праз некалькі дзён. Аднак ужо сёння вядома, што з 1200 працоўных месцаў на будаўнічым рынку “Ждановічы” не аплачаная арэнда на наступны год за 200 месцаў, у гандлёвым цэнтры “Зеркало” такіх 25%, а ў г/ц “Еўропа” вызваліўся цэлы паверх.

2 студзеня ў Магілёве так і не пачалі сваю працу адразу некалькі гандлёвых выстаў. Як распавёў лідэр РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка, раніцай магілёўскія прадпрымальнікі правялі сход, на якім пастанавілі 3 студзеня выйсці на цэнтральную плошчу і патрабаваць сустрэчу з уладамі для вырашэння ўзніклай праблемы.

– Улады дамагліся таго, чаго і дамагаліся. Рынкі зачыненыя, прадпрымальнікі не працуюць, – адзначае Шумчанка. – Але мы не маем намеру сядзець склаўшы рукі і будзем працягваць змагацца. Пасля нядаўніх выказванняў прэзідэнта прадпрымальнікі настроеныя яшчэ больш рашуча.

Нагадаем, 30 снежня падчас наведвання "SOS-Дзіцячай вёскі" ў Бараўлянах Лукашэнка падвергнуў рэзкай крытыцы дзейнасць індывідуальных прадпрымальнікаў.

– Шмат хто праз гэтых індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць ільготы, пачалі завозіць тавары для сябе. З'явілася крымінальны асяродак, – заявіў Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсліў, што, прыняўшы ўказ №760, дзяржава як раз "дала аддуху" прадпрымальнікамі.

– Добра, некаторы час будзьце "індывідуаламі", наймайце сваякоў і працуйце па льготах. Не падабаецца? Праз год будзеце працаваць у роўных умовах. Адступленне я зрабіў учора, падпісаўшы ўказ аб падаўжэнні да 1 сакавіка 2008 года тэрмінаў перарэгістрацыі ІП у ПУП па спрошчанай схеме. А пасля – як усе, – заявіў тады Лукашэнка.

Між іншым, прадпрымальнікі такую "аддуху" ўспрымаюць выключна як спробу цалкам задушыць малы бізнэс.

– Менавіта цяпер мы павінны прадэманстраваць сваю згуртаванасць, – лічыць Аляксандр Макаеў. – Таму як, калі ўлада ўбачыць, што прадпрымальнікі не згуртаваныя, яна і надалей будзе працягваць дзейнічаць з намі такімі метадамі.

Плануецца, што страйк падоўжыцца да 15 студзеня. 10 студзеня прадпрымальнікі маюць намер выйсці на Кастрычніцкую плошчу. У сваю чаргу, грамадскае аб'яднанне "Перспектыва" ў другой палове студзеня мае намер правесці "марш прадпрымальнікаў".

Напісаць каментар (38)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта03.12.0804.12.08
EUR2 727.992 743.97
USD2 168.002 170.00
RUB77.3877.72

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (8313)

1.12, 8:24, — Палітыка

Вось такая свабода слова... (5649)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5442)

1.12, 17:18, — Палітыка

Сустрэчу «саюзнікаў» адмянілі, таму што Лукашэнка прасіў знізіць кошт на газ (5389)

2.12, 11:04, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (5193)

1.12, 11:50, — Палітыка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4747)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Пачаліся «чысткі» у МУС: звольненыя першыя генералы і палкоўнікі (4672)

28.11, 15:53, — Палітыка

Беларускі крызіс у лічбах (4291)

2.12, 15:47, — Эканоміка

Насколько глубоким будет финансовый кризис в Беларуси? (Обновлено) (4209)

3.12, 10:51, — Эканоміка

«Беларусбанк»: Курс доллара вырос до 2200 рублей (4176)

29.11, 15:41, Игорь Потапчук, «Салідарнасць» — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: