9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст ліквідуе Партыю камуністаў

2

Міністэрства юстыцыі Беларусі мае намер накіраваць у Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ). Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў. 2 студзеня скончваецца паўгадавы тэрмін прыпынення дзейнасці ПКБ, які быў усталяваны прынятым 2 жніўня 2007 года рашэннем Вярхоўнага суду па зыску Мінюста.

- Звярнуўшыся з позывам аб прыпыненні дзейнасці ПКБ, Мінюст, шчыра кажучы, спадзяваўся, што кіраўніцтва партыі будзе выконваць загады і выправіць недахопы, якія сталі прычынай прыпынення яе работы. Спачатку так і было, але пасля кіраўнікі партыі сталі даваць інтэрв’ю не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой, - сказаў міністр.

Пры гэтым ён растлумачыў, што на перыяд прыпынення дзейнасці сябрам партыі забаронена ажыццяўляць любую дзейнасць, акрамя той, якая звязаная з ухіленнем парушэнняў заканадаўства, а таксама карыстацца банкаўскім рахункам за выключэннем некаторых выпадкаў, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Віктар Галаванаў таксама адзначыў, што, па інфармацыі міністэрства, ПКБ нібыта не ліквідавала парушэнні, якія сталі прычынай прыпынення яе дзейнасці: шэраг аргструктур ПКБ не знаходзяцца на юрыдычных адрасах, у шматлікіх выпадках іх дзейнасць практычна не вядзецца, у прадстаўленых у Мінюст спісах сяброў ПКБ значацца памерлыя або недзеяздольныя грамадзяне, у партыі не наладжана належным чынам праца па ўліку сяброўскіх унёскаў, у шэрагу выпадкаў яны прымаліся наяўнымі грашыма, абыходзячы банкаўскі рахунак.

- Магчыма, партыя спрабавала ліквідаваць гэтыя парушэнні, аднак у міністэрстве ніякіх доказаў аб іх выпраўленні пакуль не пададзена, - падкрэсліў міністр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках